Брыльянт Дадашава
Брылья́нт Суляйма́н кызы́ Дада́шава (па-азэрбайджанску: Brilliant Süleyman qızı Dadaşova; нарадзілася 15 верасьня 1965 году ў Баку) — азэрбайджанская эстрадная сьпявачка й вядоўца, Народная артыстка Азэрбайджану (2008).
Брыльянт Суляйман кызы Дадашава | |
Brilliant Süleyman qızı Dadaşova | |
Дата нараджэньня | 15 верасьня 1965 |
---|---|
Месца нараджэньня | Баку, Азэрбайджанская ССР, СССР |
Прафэсія | сьпявачка, піяністка, вядоўца |
Жанры | эстрада, поп |
Інструмэнты | фартэпіяна і голас[d] |
Псэўданімы | Superstar Brilliant |
Супрацоўніцтва | Анвэр Садыхаў |
Лэйблы | RAKS, Səbuhi AMD, Seyhan Müzik |
Узнагароды | Народная артыстка Азэрбайджану |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Біяграфія
рэдагавацьБрыльянт Дадашава нарадзілася ў Баку ў сям’і архітэктара й гарманісткі. Яе музычная дзейнасьць пачалася ў 1985 годзе зь песьняў Эльдара Мансурава. У 1986 годзе спадарыня Брыльянт сталася салісткаю эстрадна-сымфанічнага аркестру Азэрбайджанскага тэлебачаньня й радыё і запісала песьню Hər şey gözəldir həyatda (па-беларуску: Усё ў жыцьці цудоўна) разам з кампазытарам Акіфам Ісламзадэ. Гэтая песьня сталася гітом 1986 году ў Азэрбайджанскай ССР[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гость сайта — Бриллиант Дадашева (рас.) // "The First News", 05 студзеня 2009 г.