Боўгарка
Боўгарка — вёска ў Беларусі, у складзе Рамязоўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 29 чал. (2004). Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 183 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнымі дарогамі, што адыходзяць ад Ельску.
Боўгарка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Рамязоўскі |
Насельніцтва: | 29 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°53′22″ пн. ш. 29°04′17″ у. д. / 51.88944° пн. ш. 29.07139° у. д.Каардынаты: 51°53′22″ пн. ш. 29°04′17″ у. д. / 51.88944° пн. ш. 29.07139° у. д. |
Боўгарка на мапе Беларусі Боўгарка |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Боўгарка згадваецца ў XIX ст. як вёска Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1917 яна ўваходзіла ў склад Жыткавіцкай воласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1917 — 191 жыхар; 1921 — 23 двары, 219 жыхароў; 1945 — 54 двары; 1959 — 208 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 15 гаспадарак, 29 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.