БоршадХем

хімічнае прадпрыемства Вугоршчыны, заснаванае ў 1949 годзе ў Казінцбарцыцы

Каардынаты: 48°14′55″ пн. ш. 20°38′54″ у. д. / 48.24861° пн. ш. 20.64833° у. д. / 48.24861; 20.64833

«БоршадХем» — хімічнае прадпрыемства Вугоршчыны, заснаванае ў 1949 годзе ў Казінцбарцыцы (павет Боршад-Абаўй-Зэмплен) ў якасьці «Боршадзкага хімічнага заводу».

«БоршадХем»
вуг. BorsodChem
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Хімія на пакаленьні
Заснаваная 1949
Краіна Вугоршчына
Разьмяшчэньне павет Боршад-Абаўй-Зэмплен
Адрас Казінцбарцыка, плошча Яна Бояя, д. 1[1]
Ключавыя фігуры Цыаншэнь Дзінь
Галіна хімічная прамысловасьць
Прадукцыя мэтылендыфэнілдыізацыянат (МДІ), талюілендыізацыянат (ТДІ), полівінілхлярыд (ПВХ)
Абарачэньне 1,46 млрд эўра (2014 год)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў 3124 (2014 год)
Матчына кампанія «Ваньхуа» (Кітай)

На 2020 год прадпрыемства выпускала мэтылендыфэнілдыізацыянат (МДІ), талюілендыізацыянат (ТДІ), полівінілхлярыд (ПВХ) і хлёр-лугавыя вырабы[3]. «БоршадХем» быў іх вядучым вытворцам у Сярэдзіннай і Ўсходняй Эўропе, а таксама адным з найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Вугоршчыны. Прадпрыемства мела даччыную вытворчасьць у Чэхіі (Острава) і гандлёвыя прадстаўніцтвы ў яшчэ 6 краінах[4].

На 2020 год ЗАТ «БоршадХем» улучала па 6 падразьдзяленьняў у Вугоршчыне і за мяжой. У Вугоршчыне дзейнічалі: ТАА «Вытворчасьць і збыт аконных рамаў БХ», ТАА «Пастаўшчык палімэраў», ТАА «Фармалін БХ-КХ» і ТАА «Электрастанцыя БХ» у Казінцбарцыцы (павет Боршад-Абаўй-Зэмплен, а таксама Асяродак распрацоўкі ў Гёдолё (павет Пэшт) і гандлёвае прадстаўніцтва ў Будапэшце. За мяжой працавалі ТАА «Мараўскія хімічныя заводы» ў Чэхіі (Острава) і 5 гандлёвых прадстаўніцтваў у Бразыліі (Баруэры, штат Сан-Паўлу), Турэччыне (Стамбул) і 3 краінах Эўропы: Італіі (Мілян), Польшчы (Катавіцы) і Харватыі (Загрэб)[1].

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
«Боршадзкі хімічны камбінат» (1967 год)

У 1949 годзе ў горадзе Казінбарцыка на паўночным усходзе Вугоршчыны заснавалі 1-ы ў краіне хімічны завод. У 1954 годзе «Боршадзкі прамысловы трэст», «Боршадзкі коксахімічны завод» і «Сажомэнцкі хімічны завод» злучылі ў «Боршадзкі хімічны камбінат». На прадпрыемстве сталі выпускаць такія азотныя ўгнаеньні, як аміяк, мачавіна і нітрыт. У 1958 годзе прадпрыемства налічвала 1397 супрацоўнікаў. У 1963 годзе да камбіната далучылі «Бэрэнтэйскі хімзавод» і пачалі вырабляць па 6000 тонаў полівінілхлярыду (ПВХ) за год. У 1967 годзе дабудавалі капраляктамавы завод і пашырылі азотны завод. У 1969 годзе ўвялі 2-ю чаргу вытворчасьці ПВХ гадавой магутнасьцю 25 000 тонаў. За 1969 год «Боршадзкі хімічны камбінат» («БХК») выпусьціў на 3-х азотных заводах 126 866 тонаў аміяку, што склала 30,6% яго вытворчасьці ў Вугоршчыне. У выніку «БХК» стаў 6-м па велічыні хімічным прадпрыемствам краіны. У 1973 годзе лік супрацоўнікаў вырас да 5425 чалавек. У 1978 годзе адчынілі 3-ю чаргу вытворчасьці ПВХ магутнасьцю 150 000 тонаў за год. У 1991 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. На пачатку 1990-х гадоў запусьцілі завод ізацыянату, дзе сталі вырабляць мэтылендыфэнілдыізацыянат (МДІ). На пачатку 2000-х вытворчасьць пышырылі выпускам талюілендыізацыянату (ТДІ)[5]. У 2007 годзе прадпрыемства набыў ангельскі інвэстхолдынг «Пэрміра» (Лёндан). У 2011 годзе яго прадалі кітайскаму холдынгу «Ваньхуа» (Яньтай, правінцыя Шаньдун).

Кіраўнікі

рэдагаваць
 
Лягатып «Боршадзкага хімічнага камбінату» (да 1991 году)
  • Ёзэф Сабо (1954—1955)
  • Шандор Гор-Нагі (1955—1957)
  • Ласла Шутэ (1957—1963)
  • Іштван Санто (1963—1971)
  • Іштван Кёртвельес (1971—1981)
  • Талнай Лаёш (1981—1991)
  • Ласла Ковач (1991—2006)
  1. ^ а б Зьвяжыцеся з намі (вуг.) // ЗАТ «БоршадХем», 2020 г. Праверана 30 сакавіка 2020 г.
  2. ^ https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zipCompagnie Française d'Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.
  3. ^ Наш профіль (вуг.) // ЗАТ «БоршадХем», 2020 г. Праверана 30 сакавіка 2020 г.
  4. ^ Сучаснасьць (вуг.) // ЗАТ «БоршадХем», 2020 г. Праверана 30 сакавіка 2020 г.
  5. ^ Гісторыя (вуг.) // ЗАТ «БоршадХем», 2020 г. Праверана 30 сакавіка 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Кантакт (чэс.) // ТАА «Мараўскія хімічныя заводы», 2020 г. Праверана 30 сакавіка 2020 г.