Бокшыцкі сельсавет
Бо́кшыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Запольле.
Бокшыцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Запольле |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Бокшыцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. Цэнтар — вёска Бокшыцы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 годуа па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 10 траўняя 1960 году ў склад сельсавету з Вясейскага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў: Гарохаўка, Кулікі, пасёлак ільнозавода, Малая Падзер, Міхейкі, Новая Ніва і Прошчыцы[1]. 23 красавіка 1984 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Запольле.
Згодня перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 2684 чалавекі[2], зь іх 93,9 % — беларусы, 2,8 % — расейцы[3].
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 352
- ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)