Блакітнае акно
Блакітнае акно, ці Лазурнае акно (па-мальтыйску: it-Tieqa Żerqa) — вапняковая прыродная скала, якая дасягала 28 мэтраў у вышыню і мела форму аркі. Уваходзіць у Сьпіс сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА з 1998 году па крытэрыях VII, VIII, IX і X. Разьмяшчалася на захадзе востраву Гоца (Мальта), у Міжземным моры, побач з унутраным морам Гоца і Блакітнай бухтай (па-ангельску: Dwejra Bay). Зьяўлялася месцам турызму і дайвінгу.
Лазурнае акно | |
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Разьмяшчэньне | Мальта |
---|---|
Каардынаты | 36°3′12.8″ пн. ш. 14°11′18.1″ у. д. / 36.053556° пн. ш. 14.188361° у. д.Каардынаты: 36°3′12.8″ пн. ш. 14°11′18.1″ у. д. / 36.053556° пн. ш. 14.188361° у. д. |
Сярэдняя вышыня | 28 м |
Пасьля шматгадовай натуральнай эрозіі, якая выклікала падзеньне часткі аркі, арка і слуп абваліліся ў час шторму 8 сакавіка 2017 году, а 9:40 па мясцовым часе[1][2].
Геалёгія
рэдагавацьАрка сфармавалася абразіяй і дажджавой эрозіяй цягам 500 гадоў[3]. Скала складаецца з жоўтага вапняку, вядомага як глабігэрынавы. У сувязі з гэтым ад аркі адвальваліся кавалкі. Меркавалася, што яна разбурыцца цягам некалькіх гадоў пасьля 2010 году.
У красавіку 2012 году адбыўся адлом вялізнага кавалка, з-за чаго арка стала няўстойлівай і зьмянілася форма акна. Раніцай 8 сакавіка 2017 году Блакітная арка канчаткова абвалілася. Аб падзеі абвясьціў у Twitter прэм’ер-міністар Мальты Джозэф Мускат[4].
У фільмах
рэдагавацьБлакітнае акно можна бачыць у фільмах «Бітва тытанаў» (1981) на 104 хвіліне і «Граф Монтэ-Крыста» (2002) на 13-й хвіліне. Яго таксама можна пабачыць у тэлесэрыяле «Адысэй» (1997), які зьняў расейскі рэжысэр Андрэй Канчалоўскі і ў амэрыканскім сэрыяле «Гульні тронаў» у жанры фэнтэзі. Здымкі апошняга прывялі да палемікі ў сувязі з пашкоджаньнем экасістэмы[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Nature claims Gozo’s iconic Azure Window, lost forever after total collapse
- ^ Лазурного окна на острове Гоцо больше не существует
- ^ The Azure Window is still safe... for now 19 July 2013 г.
- ^ Updated (2) — Watch: Dwejra Window collapses; geologist says pillar gave way. independent.com.mt (2017-03-08). Праверана 2017-03-08 г. Архіўная копія ад 2017-03-08 г.
- ^ Christian Peregin (2010-11-17) ‘Total elimination of ecosystem’ at Dwejra. timesofmalta.com. Праверана 2017-03-08 г.