Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў (Бешанковічы)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў
| |
Палац Храптовічаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Бешанковічы |
Каардынаты | 55°02′41.86″ пн. ш. 29°27′46.36″ у. д. / 55.0449611° пн. ш. 29.4628778° у. д.Каардынаты: 55°02′41.86″ пн. ш. 29°27′46.36″ у. д. / 55.0449611° пн. ш. 29.4628778° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Заснавальнік | Ян Агінскі |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў | |
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст. у Бешанковічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на левым беразе ракі Дзьвіны. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XVІІ ст., калі Бешанковічы знаходзіліся ў валоданьні Агінскіх, тут збудавалі першую драўляную сядзібу.
У 1770-я гады новыя ўладальнікі маёнтку Храптовічы збудавалі мураваны палац. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. за палацам збудавалі аранжарэю.
Архітэктура
рэдагавацьПалац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта П-падобны ў пляне будынак, сфармаваны цэнтральным 2-павярховым корпусам, высунутым наперад, да якога далучаюцца два 1-павярховыя флігелі. Галоўны вулічны фасад вылучаецца цэнтральнымм 2-ступенчатым рызалітам, апрацаваным рустам на першым паверсе і завершаны трыкутным франтонам. Над парадным уваходам балькон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліцьцё першай паловы XІX ст.) у стылі ампір, на што паказваюць іянічныя калёнкі, гнутыя кранштэйны, маскароны, мэандравы пас, акантавы ліст. Першы паверх мае прастакутныя аконныя праёмы, дэкараваныя клясычнымі сандрыкамі і карнізамі. Пэрымэтрам будынка праходзіць філёнгавы фрыз, які разам зь міжпавярховай цягай узмацняе выразнасьць гарызантальнай накіраванасьці фасаду. Роўнічныя тарцовыя сьцены галоўнага корпуса і бакавыя флігелі маюць ляканічнае архітэктурна-дэкаратыўнае афармленьне.
Першапачаткова палац меў анфілядны парадны плян, асноўныя памяшканьні былі на другім паверсе. Памяшканьні першага паверха выкарыстоўваліся пад жытло, сутарэньні — пад гаспадарчыя патрэбы.
Парк
рэдагавацьАд францускага парка захаваліся рэдкія пасадкі дубоў і дзьве сажалкі. Першая — з паўвыспай, на якой стаяла альтанка, мела бэтанаванае дно і не зарастала. Другая — круглай формы, дыямэтрам 40 мэтраў, з аднолькавымі пакатымі адкосамі. У цэнтры яе была выспа дыямэтрам 20 мэтраў, якая мела выгляд кругай клюмбы. Пазьней у гэтай частцы зьявіўся пэйзажны парк, а частку рэгулярнага парку, што спускалася да Дзьвіны, аддзялілі шашой і часткова забудавалі. Ад рэгулярнага парку ва ўсходняй частцы захаваліся невысокая тэраса, асобныя старыя дрэвы, рэшткі насаджэньняў і старая лістоўніца. У парку мясцовыя пароды дрэваў (дуб, ліпа, клён) і шэраг экзотаў[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1812 г.
-
1812 г.
-
А. Адам, 1812 г.
-
Н. Орда, 20 чэрвеня 1876 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1903 г.
-
да 1918 г.
-
1946 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Бешанковіцкі палацава-паркавы ансамбль // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 68.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бешанковіцкага р-на. — Мн.: БелСЭ, 1991. — 423 с.: іл. ISBN 985-11-0344-6.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000141 |