Беласіца (горы)

горны хрыбет на Балканах

Бела́сіца (па-баўгарску: Беласица, па-македонску: Беласица, па-грэцку: Μπέλλες) — невялікі горны хрыбет у вобласьці Македонія.

Беласіца
Найвышэйшы пункт
Радамір
Вышыня 2029 н. у. м.
Памеры
Даўжыня 60
Шырыня 9 км
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Sintiki Municipality[d]
Кантынэнт Эўропа
Краіны Грэцыя,
Баўгарыя,
Паўночная Македонія
Беласіца на мапе Грэцыі
Беласіца
Беласіца
Беласіца

Найвышэйшы пункт — гара Радамір (2029 м), якая знаходзіцца на граніцы Баўгарыі і Грэцыі. Сам масіў знаходзіцца на тэрыторыі трох краінаў: Грэцыі (45%), Паўночнай Македоніі (35%) і Баўгарыі (20%). Даўжыня хрыбта — каля 60 км, шырыня — да 9 км.

У гісторыі Баўгарыі горы Беласіца вядомыя Бяласіцкай бітвай (іншая назва — бітва пры Клідыёне), калі 29 ліпеня 1014 году бізантыйскія войскі каля вёскі Ключ у даліне Струміцы нанесьлі баўгарскаму войску вялікія страты, паскорыўшы падзеньне Заходне-Баўгарскага царства.[1][2]