Беларусіка-Albaruthenica
«Беларусіка=Albaruthenica» — шматтомнае навуковае выданьне. Выдавалася з 1993 року ў Менску беларускай мовай Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў (МАБ) і Нацыянальным навукова-асьветным цэнтрам імя Францішка Скарыны.
Галоўныя рэдактары: Адам Мальдзіс (ініцыятар і каардынатар выданьня), Эдуард Дубянецкі, Уладзімер Конан, Вячаслаў Рагойша, Віталь Скалабан, Любоў Уладыкоўская-Канаплянік, Генадзь Цыхун, Захар Шыбека й іншыя.
Публікаваў навуковыя, навукова-асьветныя, міждысцыплінарныя, краязнаўчыя дасьледаваньні ў галіне гуманітарных навук, матэрыялы навуковых, навукова-практычных канфэрэнцыяў, іншых міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навуковых форумаў. Аўтары і рэдактары разьдзелаў — дасьледчыкі навуковых і навучальных установаў, пісьменьнікі, краязнаўцы, замежныя беларусісты, настаўнікі.
Кнігасьпіс
рэдагавацьВыдадзеныя наступныя кнігі:
- Беларусіка — Albaruthenica. 1. [Матэрыялы І Міжнароднага кангрэса беларусістаў і юбілейнай сесіі АН Беларусі, прысвечанай 500-годдзю з часу нараджэння Ф.Скарыны] Пад рэд. А.Мальдзіса, Г.Сагановіча, Г.Цыхуна. — Мінск: Навука і тэхніка, 1993. — 350 с.
- Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19 — 20 жніўня 1992 г. / Рэдкал.: А.Анціпенка і інш. — Мінск: Навука і тэхніка, 1993. — 403 с.
- Нацыянальныя і рэлігійныя культуры, іх узаемадзеянне. Пад рэд. А.Мальдзіса, В.Рагойшы, Г.Цыхуна. [Матэрыялы канферэнцыі «Рым-IV», беларуска-польскай канферэнцыі (Брэст, 1993) і інш.] — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 432 с.
- Яўрэйская культура Беларусі і яе ўзаемадачыненні з беларускай і іншымі культурамі; Вацлаў Ластоўскі — выдатны дзеяч беларускага адраджэння / Міжнар. асац. беларусістаў, Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны; Рэд.: В.Рагойша і інш. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 382 с.
- Культура беларускага замежжа: Беларуска-амерыканскія гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні. / Міжнар. асац. беларусістаў, Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»; Рэд.: У.Конан, А.Мальдзіс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 386 с.
- Беларусь паміж Усходам і Захадам. Праблемы міжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Частка 2. Пад рэд. У.Конана, А.Мальдзіса, Г.Цыхуна. [Матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў] — Мінск: Нацыянальна навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1997. — 362 с.
- Беларуска-нямецкае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы. / Міжнар. асац. беларусістаў, Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны; Рэдкал.: А.Мальдзіс (адк. рэд.) і інш. — Мінск: Цэнтр імя Ф.Скарыны, 1996. — 172 с.
- Беларусь — Расія — Японія: Матэрыялы Першых Астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвеч. памяці Іосіфа Гашкевіча / Астравец. райвыканкам, Гродзен. аддз-не Бел. т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, Міжнар. асац. беларусістаў, Міжнар. фонд імя Іосіфа Гашкевіча і інш.; Рэдкал.: А.Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны, 1997. — 127 с.
- 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў / Рэд. А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Беларуская навука, 1998. — 272 с.
- Ян Чачот, Ігнат Дамейка [-] сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча. Матэрыялы Трэціх і Чацвёртых Карэліцкіх чытанняў (1996, 1997). Пад. рэд. А.Мальдзіса. — Мінск: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. — 112 с.
- Адам Міцкевіч і нацыянальная культура: Матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.) / Ін-т гісторыі Нац. АН Беларусі, Карэл. райвыканкам, Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны, Пол. ін-т у Мінску і інш.; Рэдкал. А.Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Бел. кнігазбор, 1998. — 445 с.
- Пушкін — беларуская культура — сучаснасць: Матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 26-27 мая 1999 г.) / Ін-т літ. імя Я.Купалы Акад. навук Беларусі, Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны, Дзярж. кам. па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Рэсп. Беларусь; Рэдкал.: У.Гніламёдаў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Бел. кнігазбор, 1999. — 346 с.
- Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню: Матэрыялы навук. канф., Мінск, 26-27 лістап. 1998 г. / Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь; Рэдкал.: Л.Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны, 2002. — 223 с.
- Беларусь — Ірландыя: Матэрыялы навук. семінара «Беларуска-ірландскія гістарычна-культурныя сувязі» (Мінск, 1999): Беларусы — пра Ірландыю, ірландцы — пра Беларусь. Бібліяграфія ўзаемасувязяей / Грамад. аб’яднанне «Міжнар. асац. беларусістаў», Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь, Т-ва «Беларусь — Ірландыя»; Рэдкал.: А.Мальдзіс (гал. рэд.) і інш.; Уклад. М.Міцкевіч. — Мінск: Бел. кнігазбор, 2000. — 186 с.
- На шляхах да ўзаемаразумення. Навуковы зборнік. Канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці». Мінск, 15-16 чэрвеня 1999 г. Канферэнцыя «Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка». Нясвіж, 3-4 верасня 1999 г. «Браніслаў Эпімах-Шыпіла». Чытанні, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння. Ветрына, 8 верасня 1999 г. Рэдкал.: А.Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Бел. кнігазбор, 2000. — 356 с.
- Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: Навук. зб. / Аддз. культуры Аршан. гарвыканкама, Грамад. аб’яднанне «Міжнар. асац. беларусістаў», Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь, Пол. ін-т у Мінску; Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 265 с.
- Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г.). Рэдкал.: А.Мальдзіс і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 312 с.
- Хрысціянства і беларуская культура: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», 1 сесія — 21-25 мая, 2 сесія — 4-7 снежня, Мінск, 2000 г. / UNESKO, Грамад. аб’яднанне «Міжнар. асац. беларусістаў», Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь; Рэдкал.: Л.Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 210 с.
- Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г.). Пад рэд. С.Запрудскага, Н.Мячкоўскай, Г.Цыхуна (гал. рэд.). — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 308 с.
- Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», 1 сесія — 21-25 мая, 2 сесія — 4-7 снежня, Мінск, 2000 г. / UNESKO, Грамад. аб’яднанне «Міжнар. асац. беларусістаў», Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь; Рэдкал.: У.Конан (гал. рэд.) і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 362 с.
- Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», 1 сесія — 21-25 мая, 2 сесія — 4-7 снежня, Мінск, 2000 г. / UNESKO, Грамад. аб’яднанне «Міжнар. асац. беларусістаў», Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь; Рэдкал.: В.Скалабан (гал. рэд.) і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 360 с.
- Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», 1 сесія — 21-25 мая, 2 сесія — 4-7 снежня, Мінск, 2000 г. / UNESKO, Грамад. аб’яднанне «Міжнар. асац. беларусістаў», Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь; Рэдкал.: Э.Дубянецкі (гал. рэд.) і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 223 с.
- Belarus — Belgique. Belarus — Belgiё. Беларусь — Бельгія. Беларусь — Бельгия. Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнароднага «круглага стала». Мінск, 18-19 мая 2001 г. Рэдкал.: А.Мальдзіс і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2002. — 240 с.
- Пераклад збліжае народы: Матэрыялы Міжнарод. «круглага стала» памяці А.Адамовіча, праведзеныя Бел. ПЭН-цэнтрам, Мінск, 3-4 верасня 2001 г. / Бел. ПЭН-цэнтр, Грамад. аб’яднанне «Міжнар. асац. беларусістаў»; Уклад. Т.Пятровіч; Рэдкал. Р.Барадулін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2002. — 149 с.
- Беларусь-Японія = Беларусь-Япония = Belarus-Japan: Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск-Астравец, 9-10 кастрычніка 2002 г. / Астрав. райвыканкам, Бел. т-ва дружбы і культур. сувязі з замеж. краінамі, Міжнар. асац. беларусістаў, Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь; Рэдкал.: А.Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2002. — 245 с.
- Уладзіслаў Сыракомля: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 180-годдзю з дня нараджэння польскага і беларускага паэта і этнографа, Мінск-Любань, 29-30 верас. 2003 г. Рэдкал.: А.Мальдзіс і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2004. — 160 с.
- Беларусь-Іспанія = Беларусь-Испания; Belarus — Espana: Выбраныя старонкі грамад.-культур. узаемадзеяння. Матэрыялы «круглага стала», Мінск, 23-24 кастр. 2003 г. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2005. — 160 с.
- Дыяспара. Культуралогія. Гісторыя: Матэрыялы ІV Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін» (Мінск, 6-9 чэрв. 2005 г.) / Пад рэд. А. Мальдзіса, А. Смаленчука. — Мінск: Рэд. газ. «Голас Радзімы», 2006. — 360 с.
- Літаратуразнаўства. Этналогія: матэрыялы IV міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін», Мінск, 6―9 чэрвеня 2005 г. / [пад рэдакцыяй І. Багдановіч, Т. Валодзінай]. — Мінск: Лімарыус, 2010. — 297, [1] с. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 29).
- Мовазнаўства: матэрыялы IV міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін», Мінск, 6―9 чэрвеня 2005 г. / [пад рэдакцыяй С. Запрудскага, Г. Цыхуна]. — Мінск: Лімарыус, 2010. — 230, [1] с. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 30).
- Новае слова ў беларусістыцы. Літаратуразнаўства і фалькларыстыка: матэрыялы V Міжнароднага кангрэса беларусістаў, Мінск, 20―21 мая 2010 года / [пад рэдакцыяй І. Э. Багдановіч]. — Мінск: Четыре четверти, 2012. — 286, [1] с. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 31).
- Новае слова ў беларусістыцы. Мовазнаўства: матэрыялы V Міжнароднага кангрэса беларусістаў, Мінск, 20―21 мая 2010 года / [рэдактары тома: С. М. Запрудскі, Г. А. Цыхун]. — Мінск: Четыре четверти, 2012. — 398, [1] с. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 32).
- Новае слова ў беларусістыцы. Гісторыя і культуралогія: матэрыялы V Міжнароднага кангрэса беларусістаў, Мінск, 20―21 мая 2010 года / [пад рэдакцыяй А. А. Сушы]. — Мінск: Четыре четверти, 2012. — 267, [1] с. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 33).
- Супольнасць традыцыі ― садружнасць у будучыні: беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зборнік артыкулаў / [пад рэдакцыяй І. Э. Багдановіча, С. М. Запрудскага]. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 399 с — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 34).
Літаратура
рэдагаваць- Конан У. «Беларусіка=Albaruthenica» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8