Беларусь, ты — мая
«Белару́сь, ты — мая́» — 2-і беларускамоўны альбом гурта «Дразды» 2023 году.
«Беларусь, ты — мая» | ||
---|---|---|
Альбом гурта «Дразды» | ||
Выдадзены | 25 жніўня 2023 (1 год таму) | |
Жанр | поп-музыка | |
Працягласьць | 40:11 | |
Прадусар | Віталь Карпанаў | |
Храналёгія гурта «Дразды» | ||
«Хачу дамоў» (2023) |
«Беларусь, ты — мая» (2023) |
Быў вынікам 2-гадовай супрацы з паэтам Леанідам Пранчаком, які напісаў вершы да 10 з 11 песьняў альбому. Музыку да ўсіх песьняў і словы апошняй песьні напісаў сьпявак Віталь Карпанаў. Музыку выконвалі: Ільля Немыцька (баян), Сяргей Кісялёў (бас-гітара), Андрэй Маўрын (ударныя), Раман Гарбацкі (электрагітара), Фёдар Шахлевіч (пэркусія) і Канстанцін Цеўрызаў (саксафон)[1].
Альбом выйшаў на 4-х музычных парталах ЗША («Амазон»[2], «Спотыфай»[3], «Эпл»[4] і «Ютуб»), на 4-х — у Расеі («Звук»[5], «Мабільныя тэлесыстэмы»[6], «У кантакце»[7] і «Яндэкс»[8]) і на адным — у Францыі («Дызэр»)[9]. Зь 2021-га па 2023 год 9 з 11 песьняў альбому выйшлі асобнымі самотнікамі ў выглядзе відэакліпаў, большасьць зь якіх набрала звыш 100 тысячаў праглядаў. Да канца кастрычніка 2023 году гурт зладзіў 140 канцэртаў ва ўсіх гарадах Беларусі ў рамках прэзэнтацыі альбому. Першыя 95 канцэртаў да чэрвеня 2023 году наведалі звыш 70 000 чалавек.
Відэакліпы
рэдагаваць29 сьнежня 2021 году гурт «Дразды» выпусьціў музычны кліп «Беларускі Дзед Мароз»[10].
22 чэрвеня 2022 году выдалі кліп «Сланечнік», якая да 2023 году займеў 810 тыс. праглядаў[11]. 12 жніўня 2022 году выйшаў музычны кліп «Беларуская мова», які сабраў 210 тыс. праглядаў да 2023 году. Здымкі праходзілі на сядзібе «Белыя лугі» ў Ціневічах (Карэліцкі раён). Ролі ў кліпе выконвалі акторкі Арына Варапаева і Алена Дземідовіч, а таксама актор Раман Нагорны. Мастаком-пастаноўнікам выступіў Дзьмітры Герт[12]. 27 жніўня 2022 году выпусьцілі кліп «Бацькава булка», што да 2023 году набраў звыш 100 тыс. праглядаў[13]. 29 кастрычніка 2022 году выйшаў кліп «Мама», што сабраў 316 тыс. праглядаў да 2023 году[14]. 22 лістапада 2022 году гурт выпусьціў відэакліп «Вярба», які таксама здымалі на сядзібе «Белыя лугі» ў Ціневічах[15].
2 чэрвеня 2023 году абнародавалі кліп «Радзіма — гэта», што да выхаду альбому назьбіраў звыш 102 тыс. праглядаў[16]. На наступны дзень пасьля выхаду альбому, 26 жніўня 2023 году выпусьцілі музычны відэакліп «Зоркі». У яго здымках узялі ўдзел Дар’я Герман, Марыя Аляксандрава і Раман Нагорны, а таксама шоў-балет «Фэерыя» пад кіраўніцтвам харэографа Аляксея Кісялёва[17]. 24 верасьня 2023 году выдалі кліп «Апошні танец»[18].
Назва | Дата выпуску | Рэжысэр | Апэратар | Мантаж | Прадусар |
---|---|---|---|---|---|
«Беларускі Дзед Мароз» | 29 сьнежня 2021 | Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш | |||
«Сланечнік» | 22 чэрвеня 2022 | Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш | |||
«Беларуская мова» | 12 жніўня 2022 | Ганна Герт | Аляксандар Вавілаў | Ігар Курбанаў | Любоў Вавілава |
«Бацькава булка» | 27 жніўжня 2022 | Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш | |||
«Мама» | 29 кастрычніка 2022 | Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш | |||
«Вярба» | 22 лістапада 2022 | Ганна Герт | Аляксандар Вавілаў | Любоў Вавілава | |
«Радзіма — гэта» | 2 чэрвеня 2023 | Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш | |||
«Зоркі» | 26 жніўня 2023 | Ганна Герт | Аляксандар Лукашкоў | Ігар Курбанаў | Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш |
«Апошні танец» | 24 верасьня 2023 |
Канцэрты
рэдагавацьДа 8 чэрвеня 2023 году, калі адбылося выступленьне ў Барысаве, гурт «Дразды» зладзіў 95 канцэртаў у рамках штодзённага туру «Хата бацькоў» па гарадах Беларусі для прэзэнтацыі альбому «Беларусь, ты — мая». Гэтыя канцэрты наведала звыш 70 000 чалавек. У некаторых буйных гарадах далі па 2—3 канцэрты[19]. Пасьля 2-й часткі туру ўвосень да 21 кастрычніка 2023 году, калі правялі выступленьне ў Мірскім замку, гурт зладзіў 140 канцэртаў[20].
Песьні
рэдагавацьАўтарам усёй музыкі зьяўляецца Віталь Карпанаў.
«Беларусь, ты — мая» | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Працягласьць | ||||||
1. | «Зоркі» | Леанід Пранчак | 4:05 | ||||||
2. | «Вярба» | Леанід Пранчак | 3:44 | ||||||
3. | «Мама» | Леанід Пранчак | 4:10 | ||||||
4. | «Сланечнік» | Леанід Пранчак | 3:31 | ||||||
5. | «Радзіма — гэта» | Леанід Пранчак | 3:34 | ||||||
6. | «Беларусь, ты — мая» | Леанід Пранчак | 3:53 | ||||||
7. | «Беларуская мова» | Леанід Пранчак | 3:39 | ||||||
8. | «Бацькава булка» | Леанід Пранчак | 2:50 | ||||||
9. | «Апошні танец» | Леанід Пранчак | 2:59 | ||||||
10. | «Беларускі Дзед Мароз» | Леанід Пранчак | 3:28 | ||||||
11. | «Хата бацькоў» | Віталь Карпанаў | 4:18 | ||||||
40:11 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гурт «Дразды». Альбом «Беларусь ты — мая» // Відэахостынг «Ютуб», 15 верасьня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Амазон» (ЗША), 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Спотыфай», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Эпл», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Звук», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Мабільныя тэлесыстэмы», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «У кантакце», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Яндэкс», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Дызэр», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларускі Дзед Мароз» // Відэахостынг «Ютуб», 29 сьнежня 2021 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Сланечнік» (Родны край, прэм’ера 2022) // Відэахостынг «Ютуб», 22 чэрвеня 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Беларуская мова» (Прэм’ера 2022) // Відэахостынг «Ютуб», 12 жніўня 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Бацькава булка» (Водар Айчыны) // Відэахостынг «Ютуб», 27 жніўня 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Мама» (Афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 29 кастрычніка 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Вярба» (афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 22 лістапада 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Радзіма — гэта» (прэм’ера 2023) // Відэахостынг «Ютуб», 2 чэрвеня 2023 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Зоркі» (прэм’ера 2023) // Відэахостынг «Ютуб», 26 жніўня 2023 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». «Апошні танец» (прэм’ера) // Відэахостынг «Ютуб», 24 верасьня 2023 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
- ^ Гурт «Дразды». Тур «Хата бацькоў», канцэрт у Барысаве // Відэахостынг «Ютуб», 8 чэрвеня 2023 г. Праверана 15 студзеня 2024 г.
- ^ Гурт «Дразды». Самыя лепшыя «Дразды» ў Міры // Відэахостынг «Ютуб», 21 кастрычніка 2023 г. Праверана 15 студзеня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гурт «Дразды». Альбом «Беларусь, ты — мая» (па-песенна) // Відэахостынг «Ютуб», 9 кастрычніка 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.