Беларусы ў Львове
Беларусы ў Львове — параўнальна малая этнічная суполка. У пачатку 1990-х, пазьней і ў пачатку 2000-х беларусы пачалі актыўна гуртавацца. У 2020 годзе ў Львове склалася новая дыяспара, зьвязаная з рэпрэсіямі на Бацькаўшчыне[1].
XVI стагодзьдзе
рэдагавацьУ канцы 1572—пачатку 1573 беларускі асьветнік Іван Фёдараў пераехаў у Львоў і заснаваў там першую на Ўкраіне друкарню, дзе ў 1574 г. убачыла сьвет першая ўкраінская дакладна датаваная кніга «Апостал». У тым жа годзе ў львоўскай друкарні выйшла «Азбука»[2].
XIX стагодзьдзе
рэдагавацьПа паразе паўстаньня 1863—1864 гадоў у Львоў перабраліся некаторыя паўстанцы зь Беларусі. Напрыклад, Сымон Шыдлоўскі, Адам Дамінік Барташэвіч, якія аселі ў Львове да канца свайго жыьцця. У 1872 годзе Барташэвіч заснаваў «Польскую кнігарню». Кнігарная выдавала часопіс «Літаратурны, мастацкі, навуковы і грамадзкі тыдзень», а важныя кнігі на гістарычную тэматыку друкаваліся ў межах сэрыі «Гістарычная бібліятэка». У 1886 Адам Дамінік Барташэвіч памёр, і ягонай кнігарняй апекавалася ягоная жонка[3].
У Львове з канца XIX стагодзьдзя і да 1940-х гадоў дзейнічала Львоўская асацыяцыя вэтэранаў паўстаньня 1863 году. У ёй былі ня толькі паўстанцы, але і іх жонкі ды дзеці[3].
XX стагодзьдзе
рэдагавацьУ лютым 1908 году ў Львоў пераехала Алаіза Пашкевіч. Пасьля чаго яна паехала ў Кракаў, але ў наступным годзе вярнулася ў Львоў, дзе паступіла на філязофскі факультэт унівэрсытэту. У 1911 годзе 7 лютага Алаіза Пашкевіч пабралася шлюбам з інжынэрам Сьцяпонасам Кайрысам, пасьля чаго хутка вярнулася на Бацькаўчыну[4].
У 1949—1950 навучальным годзе ў Львоўскім ўнівэрсытэце выкладала 297 чалавек, зь якіх 11 былі беларусамі[5].
У жніўні 1992 году ў Львове было заснаванае Нацыянальна-культурнае таварыства «Белая Русь». Актыўным беларускім дзеячам стаў палкоўнік у адстаўцы Барыс Цімошчанка. Улады мястэчка спрыялі беларусам: на Львоўскім радыё двойчы на тыдзень па-беларуску гучала перадача «Весткі з Беларусі», дапамаглі выдаць 4 нумары газэтаў «Беларус Галіччыны» і «Галіцкая Рунь». Актыўна беларусам дапамагала амбасада[6].
На Першым зьездзе беларусаў сьвету (8-10 ліпеня 1993) ад Львова прысутнічала 8 беларусаў[6].
XXI стагодзьдзе
рэдагаваць8 студзеня 2000 году адбыўся сход на якім заснавалі Беларускую грамаду Львоўскай вобласьці[6]. Грамада пачала выдаваць часопіс «Весткі з Беларусі». У пачатку 2001 году быў створаны Беларускі адукацыйна-культурны цэнтар (БАКЦ), які складаўся зь беларускай нядзельнай школы, бібліятэкі і іншых структураў.
У пачатку 2006 году на Трэці Ўсебеларускі народны сход ад беларусаў Украіны быў абраны беларус Львоўшчыны Сяргей Кулікоў[6].
У 2020 годзе, паводле Віталя Макаранкі, беларуская супольнасьць у Львове складала ў розныя часы да 300 чалавек[1], а на кастрычнік 2021 году ў Львове на пастаянным жыхарстве знаходзілася 50 грамадзянаў Беларусі[1].
У студзені 2021 году ў Львове адчыніўся Беларускі крызісны цэнтар на чале з Аляксеем Францкевічам[7]. 26 ліпеня 2021 году[7] Беларускі крызісны цэнтар пры падтрымцы ўкраінскай скаўцкай арганізацыі «Пласт» адкрыў першую школу беларускай мовы ў Львове[8]. На першыя заняткі прыйшло 30 чалавек[7]. У школе выкладае Віталь Макаранка[7].
У верасні 2021 года Алег Дулуб быў прадстаўлены як трэнэр клюбу «Львоў»[9].
Дэмаграфія
рэдагавацьЯк зазначае Раман Лазынскі, колькасьць беларусаў у паваенных перапісах Львова крыху завышаная, бо ў беларусаў часта запісваліся беларускія жыды. Таксама беларусамі маглі запісвацца прадстаўнікі іншых этнічных суполак[5].
Год | Беларусы | Адсотак |
---|---|---|
1959 | 5 136[5] | 1.3% |
1970 | 6 458[5] | 1.2% |
1979 | 5 982[5] | 0.9% |
1989 | 5 849[5] | 0.7% |
2001 | 3 119[5] | 0.43% |
Год | Беларуская | Украінская | Расейская | |||
---|---|---|---|---|---|---|
Асобаў | Адсотак | Асобаў | Адсотак | Асобаў | Адсотак | |
1970 | 2 419 | 37.5% | 247 | 3.8% | 3 789 | 58.7% |
1979 | 1 931 | 32.3% | 299 | 5.0% | 3 749 | 62.7% |
1989 | 1 931 | 36.2% | 443 | 7.8% | 3 281 | 56.1% |
2001 | 734 | 23.53% | 830 | 26,61% | 1 545 | 49.54% |
Расьсяленьне паводле раёнаў
рэдагавацьГод | Чыгуначны | Ленінскі | Шаўчэнкаўскі | |||
---|---|---|---|---|---|---|
Асобаў | Адсотак | Асобаў | Адсотак | Асобаў | Адсотак | |
1959 | 2 085 | 1,4% | 1 730 | 1,2% | 1 730 | 1,1% |
Год | Галіцкі | Чыгуначны | Лычакоўскі | Франкоўскі | Шаўчэнкаўскі |
---|---|---|---|---|---|
1979 | 0,9% | 1,0% | 0,7% | 1,1% | 0,7% |
1989 | 0,8% | 0,6% | 0,7% | 0,9% | 0,7% |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Віталь Макаранка. Чым жыве беларуская дыяспара Львова? (бел.). — 1 кастрычніка, 2021.
- ^ Іван Фёдараў (каля 1510–1583), асветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі і на Украіне // Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
- ^ а б Беатріче Белявців. Історична пам’ять Литви в Галичини (укр.) // Zbruč. — 18.12.2015.
- ^ Алаіза Пашкевіч: таямніца шлюбу, перыпетыі навучання і «вясковая манера» // Дзянніца.
- ^ а б в г д е ё ж з і Роман Лозинський — Етнічний склад населення Львова (у контексті суспільного розвитку Галичини).
- ^ а б в г Сяргей Кулікоў. Беларуская абшчына Львоўскай вобласці на пачатку года адзначыла 15-годдзе // Беларусь сегодня. — 4 МАРТА 2015.
- ^ а б в г Во Львове открылась школа белорусского языка для беженцев из Белоруссии (рас.). — 26 июля 2021.
- ^ У Львове запрацавала першая школа беларускай мовы (бел.) // Белсат. — 2021.07.25.
- ^ Беларускі трэнер узначаліў «Львоў» (бел.) // Хартыя'97. — 6.09.2021.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Беларускі крызісны цэнтар у Львове
- Віталь Макаранка. Чым жыве беларуская дыяспара Львова?. — 1 кастрычніка, 2021.