Банска Шцьяўніца

(Перанакіравана з «Баньска Шт’яўніца»)

Аўдыё Ба́нска Шцья́ўніца  (па-славацку: Banská Štiavnica, па-нямецку: Schemnitz, па-вугорску: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славаччыне ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Вэрхі. Насельніцтва каля 11 тыс. чалавек.

Банска Шцьяўніца
славац. Banská Štiavnica
Герб Банскай Шцьяўніцы Сьцяг Банскай Шцьяўніцы
Дата заснаваньня: 1156
Краіна: Славаччына
Край: Банскабыстрыцкі
Раён: Банска Шцьяўніца
Плошча:
  • 46,38 км²
Вышыня: 621 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 045
Паштовы індэкс: 969 01
Нумарны знак: BS
Геаграфічныя каардынаты: 48°27′31″ пн. ш. 18°53′35″ у. д. / 48.45861° пн. ш. 18.89306° у. д. / 48.45861; 18.89306Каардынаты: 48°27′31″ пн. ш. 18°53′35″ у. д. / 48.45861° пн. ш. 18.89306° у. д. / 48.45861; 18.89306
Банска Шцьяўніца на мапе Славаччыны
Банска Шцьяўніца
Банска Шцьяўніца
Банска Шцьяўніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.banskastiavnica.sk

Гісторыя

рэдагаваць

Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банскай-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імеверна кельтамі. У 1156 годзе Банска-Шцьяўніца згадваецца як шахтарскі гарадок. У 1217 упершыню згадваецца здабыча срэбра ў ваколіцах гораду, у 1238 Банска-Шцьяўніца атрымлівае гарадзкія правы. У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каляністы з Тыроля і Саксоніі. У 1443 годзе горад зьнішчыў моцны землятрус. У сярэдзіне XV ст. узьнікаюць Стары і Новы Замак — умацаваньні супраць турэцкіх набегаў. У 1627 годзе ўпершыню ў сусьветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаныя выбуховыя рэчывы — порах. У 1735 годзе ў Банскай-Шцьяўніцы ўзьнікае першая ў Вугоршчыне Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. У 1782 годзе Банска-Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Вугоршчыны пасьля Браціславы і Дэбрэцэна.

У цяперашні час Банска Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэньне, але зьяўляецца папулярным турыстычным месцам Славаччыны.

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць
  1. ^ The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.