Банкаўская сыстэма Беларусі

Банкаўская сыстэма Беларусі — супольнасьць усіх зарэгістраваных у Беларусі банкаў. Складаецца з двух узроўняў: Нацыянальнага банку і камэрцыйных банкаў.

Агульная характарыстыка рэдагаваць

Банкаўская сыстэма Беларусі як незалежнай дзяржавы пачала складацца ў 1991 годзе. Беларуская сыстэма — двухузроўневая. Першы ўзровень у такіх сыстэмах прадстаўляе цэнтральны банк («галоўны» банк краіны). У Беларусі гэтыя функцыі дэлегаваныя Нацыянальнаму банку. Цэнтральны банк займае асаблівае месца ў эканоміцы краіны і мае адрозныя ад камэрцыйных банкаў мэты. Ён рэгулюе і кантралюе дзейнасьць камэрцыйных банкаў, вызначае парадак рэгістрацыі і ліцэнзаваньня банкаўскай дзейнасьці, прадастаўляе банкам крэдытныя рэсурсы, то бок дзейнічае ў інтарэсах дзяржавы. Акрамя таго, цэнтральны банк зьяўляецца эмісійным цэнтрам, то бок займаецца выпускам грошай і рэгулюе грашовы зварот[1].

Другі ўзровень беларускай банкаўскай сыстэмы — усе астатнія банкі, якія прынята называць камэрцыйнымі, дзелавымі і да т. п. Яны могуць мець адрозныя арганізацыі, але агульная мэта ўсіх падобных банкаў адна — атрыманьне прыбытку[1].

Банкі рэдагаваць

Даволі працяглы час айчынны банкаўскі сэктар характарызаваўся нізкай доляй замежных інвэстыцыяў. Так, у пачатку 2000 году функцыянаваў толькі адзін банк са 100-адсоткавым замежным капіталам і два банкі з доляй замежнага капіталу, большай за 50%. За апошнія гады сытуацыя зьмянілася кардынальна, і ў 2009 годзе восем з 31 банку былі цалкам замежныя, яшчэ ў 12 банкаў большая палова капіталу — замежны; агульная колькасьць банкаў з прысутнасьцю замежнага капіталу склала 25. Усё гэта спрыяе росту канкурэнцыі на рынку банкаўскіх паслуг, што, у сваю чаргу, павышае якасьць банкаўскага абслугоўваньня[1]. На 26 сьнежня 2011 г. 26 з 31 банка Беларусі мелі замежны капітал: 9 мелі выключна замежных уласьнікаў, у 14-і замежнікам належала больш за палову капіталу, у трох — менш за палову[2].

Сыстэмаўтваральныя банкі рэдагаваць

Адна з асаблівасьцяў беларускай банкаўскай сыстэмы — існаваньне сыстэмаўтваральных банкаў — групы банкаў, якім прыналежыць 80% рынку банкаўскіх паслугаў краіны. На сёньняшні момант гэта 6 камэрцыйных банкаў: ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Ашчадны банк „Беларусбанк“», ААТ «Белпрамбудбанк», ААТ «Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі „Белінвэстбанк“», ААТ «Белзьнешэканомбанк», «Прыёрбанк» ААТ[1][3].

Форма ўласнасьці рэдагаваць

Практычна ўсе беларускія банкі зьяўляюцца акцыянэрнымі таварыстваміадкрытага або закрытага тыпу (за выняткам аднаго УП «Эўрабанк»). Гэта зьвязана з тым, што акцыянэрнае таварыства як форма арганізацыі банку зьяўляецца болей гнуткай, «манэўравай»[1].

Сетка філіяў рэдагаваць

Усе галоўныя аддзяленьні банкаў месьцяцца ў Менску. Большая частка банкаў маюць свае філіі (або аддзяленьні) ў іншых местах, мястэчках і вёсках Беларусі. Філія банку — ягонае тэрытарыяльна адасобленае падраздзяленьне, якое мае самастойны балянс.

Такія падразьдзяленьні банкі ствараюць, каб тэрытарыяльна пашырыць сваю дзейнасьць, кола кліентаў і павысіць дасяжнасьць сваіх паслуг і іхняе якасьці. Самыя разгалінаваныя філійныя сеткі ў Рэспубліцы Беларусь маюць сыстэмаўтваральныя банкі, а ўвогуле іхняя колькасьць у розных банкаў вагаецца ад 104 (у ААТ «ААБ „Беларусбанк“») да аднаго (у ААТ «Беларускі народны банк», «Франсабанк» ААТ)[1].

Акрамя філіяў існуюць і іншыя падразьдзяленьні банкаў, якія ня маюць самастойнага балянсу, але ствараюцца таксама з мэтамі пашырэньня сфэры дзейнасьці, павышэньня дасяжнасьці й якасьці абслугоўваньня. Да такіх аддзяленьняў адносяцца, напрыклад, цэнтры банкаўскіх паслугаў (ЦБП), разьлікова-касавыя цэнтры (РКЦ), абменныя пункты валютаў і да т. п.

Укладаньні і пазыкі рэдагаваць

На пачатак 2010 году каля 70% беларускіх сем’яў мелі фундушы ў беларускіх банках[4].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е Екатерина Трубович (29 траўня 2009) Белорусская банковская система (рас.) Финансовая грамотность. InfoBank.by. Праверана 5 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ Ірына Мясьнікова (26 сьнежня 2011) Доля замежнага капіталу ў беларускіх банках узрасла да 29,8 працэнта Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 26 сьнежня 2011 г.
  3. ^ Раман Тамковіч Изменение системы возмещения банковских вкладов (депозитов) физических лиц (рас.) Лучшие публикации за 2008 год. Часопіс «Главный бухгалтер». Праверана 5 верасьня 2010 г.
  4. ^ Каля 70% беларускіх сем’яў маюць уклады ў беларускіх банках