Баляслаў Аскерка
Баляслаў Аскерка (1822, маёнтак Вадовічы Мазырскага павету — 30 сьнежня 1896, Варшава) — мазырскі павятовы маршалак (1862—1863), удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864).
Баляслаў Аскерка | |
Герб «Мурдэліё» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1822 |
Памёр | 30 сьнежня 1896 |
Пахаваны | |
Род | Аскеркі |
Бацькі | Павал Аскерка Францішка зь Яленскіх |
Подпіс |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Паўла і Францішкі зь Яленскіх.
Навучаўся ў Дэрпце, дзе ў 1836 зрабіўся сябрамм таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцьця арганізацыі, яго зьняволелі расейскія ўлады. Жыў у маёнтку Ячонка Менскага павету. Валодаў паводле спадчыны маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 рэвіскія душы. У 1862 на шляхецкіх выбарах у Менску абіраўся на пасаду мазырскага павятовага маршалка (1862—1863).
Напярэдадні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня далучыўся да групоўкі «белых», атрымаў прызначэньне на паўстанцкага начальніка Менскага павету. Па арышце царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Менску ў мескай вязьніцы («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у паўстаньні яго асудзілі на катаргу і 30 жніўня 1865 выслалі ў Іркуцкую губэрню.
Паводле даравальнага царскага маніфэсту ў 1875 вярнуўся на радзіму. З 1875 жыў у Варшаве[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Р. В. Баравы. Л. Л. Чарняўская Аскеркі // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 217.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2