Бадалёна (па-каталянску: Badalona) — горад ва паўночна-ўсходняй частцы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Каталёнія. Места разьмешчана ў камарцы Барсэлёны, зьяўляючыся часткай сталічнай вобласьці Барсэлёны. Горад разьмешчаны на левым беразе невялікай ракі Бэзас, а таксама мае выхад да Міжземнага мора. Бадалёна зьяўляецца трэцім паводле ліку жыхароў горадам у Каталёніі пасьля Барсэлёны й Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат. Статус гораду быў атрыманы Бадалёнай у 1897 годзе.

Бадалёна
кат. Badalona
Бадалёна
Герб Бадалёны Сьцяг Бадалёны


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Каталёнія
Правінцыя: Барсэлёна
Кіраўнік: Хавіер Гарсія Альбіёль[d]
Плошча: 22,17 км²
Вышыня: 12 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 220 977 чал.
шчыльнасьць: 9967,39 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 08910–08918
Нумарны знак: B
Геаграфічныя каардынаты: 41°26′0″ пн. ш. 2°14′0″ у. д. / 41.43333° пн. ш. 2.23333° у. д. / 41.43333; 2.23333Каардынаты: 41°26′0″ пн. ш. 2°14′0″ у. д. / 41.43333° пн. ш. 2.23333° у. д. / 41.43333; 2.23333
Бадалёна на мапе Гішпаніі
Бадалёна
Бадалёна
Бадалёна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.badalona.cat/

Гісторыя

рэдагаваць

Бадалёна была заснавана рымлянамі ў III стагодзьдзі да н. э., пад імём Баэтулё (лац. Baetulo), хоць паселішчы ў гэтым раёне існавалі з 35002500 да н. э. Рымскі горад заўмаў плошчу ў 11 га, зь лініяй сьценаў 413×261 м, паселішча мела вялікія абарончыя вежы. У I стагодзьдзі да н. э. у горадзе месьцілася 15 тысячаў жыхароў.

Цяперашняя Бадалёна была створана ў X стагодзьдзі. Манастыр Сант-Хэрані-дэ-ля-Муртра, пабудаваны ў XIV стагодзьдзі, зьяўляўся летняй рэзыдэнцыяй каталіцкіх манархаў Гішпаніі. Бадалёна была адным з самых важных гарадоў падчас гішпанскага індустрыялізацыі ў XIX стагодзьдзі.

Культура

рэдагаваць

У траўні, у сувязі са сьвятам Сьвятога Анастаса, апякуна Бадалёны, у горадзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы й фэстывалі.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бадалёнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў