I стагодзьдзе да н. э.
гады з 100 да 1 да н. э.
(Перанакіравана з «1 стагодзьдзе да н. э.»)
I стагодзьдзе да Н. Хр. або I стагодзьдзе да н. э. пачалося ў першы дзень 100 року да н. э. ды скончылася ў апошні дзень 1 року да н. э. Пасьля чаго пачалася I стагодзьдзе н. э. Нулявога году не было.
У гэтым стагодзьдзі Рым скончыў падпарадкаваньне краёў вакол Міжземнага мора, захапіўшы іх ці паставіўшы марыянэткавых кіраўнікоў. Сама ж рымская дзяржава пасьля некалькіх грамадзянскіх войнаў скацілася ад рэспубліканскай формы кіраваньня да імпэратарскай. Першым імпэратарам стаў Актавіян Аўгуст.
Напрыканцы стагодзьдзя нарадзілася ключавая постаць хрысьціянства — Ісус Хрыстос.
Ва ўсходнім сьвеце пачаўся заняпад дынастыі Хань. Апынуўшыся ў складанай сытуацыі, хюну пачалі міграцыю на захад ці злучацца з Хань.