Возера
Бабынічы
Краіна Беларусь
Плошча 0,6 км²
Плошча вадазбору 67,5 км²
Максымальная глыбіня 5 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Найбольшая даўжыня 1,87 км
Найбольшая шырыня 0,43 км
Даўжыня берагавой лініі 4,5 км
Аб’ём вады 1,18 млн м³
Каардынаты 55°17′20.54″ пн. ш. 28°24′04.33″ у. д. / 55.2890389° пн. ш. 28.4012028° у. д. / 55.2890389; 28.4012028Каардынаты: 55°17′20.54″ пн. ш. 28°24′04.33″ у. д. / 55.2890389° пн. ш. 28.4012028° у. д. / 55.2890389; 28.4012028
Бабынічы на мапе Беларусі
Бабынічы
Бабынічы
Бабынічы

Бабынічы, Бабына — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Начы. Знаходзіцца ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя складае 1,9 м. Аб’ём вады 1,18 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 4,5 км.

На ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Бабынічы.

Апісаньне

рэдагаваць

Катлавіна возера падпруднага тыпу серпавіднай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы спадзістыя, на ўсходзе стромкія вышынёй 30—40 мэтраў. Берагавая лінія слабазьвілістая. Берагі нізкія, пясковыя, на паўночным захадзе і захадзе возера берагі сплавінныя. На паўночным захадзе, захадзе і поўдні возера абалона шырынёй да 600 мэтраў.

Дно роўнае. Мелкаводзьдзе высланае пяском і пясковым ілам, на большых глыбінях — крэменязёмістым сапрапелем і гумусавай глінай. Расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 2,5 мэтраў і займае каля 83% плошчы возера.

Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае рака Быстрыца і чатыры ручаі, злучаецца пратокамі з азёрамі Нясітай і Нявідай.

Флёра і фаўна

рэдагаваць

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусьцяра, карась, лінь, верхаводка, язь, мянтуз[1].

  1. ^ Міронаў В. Бабынічы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 209.

Літаратура

рэдагаваць