Бабровіцкі сельсавет (Валожынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Бабро́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бабровічы.

Бабровіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Бабровічы
Дата ўтварэньня 16 жніўня 1973
Дата скасаваньня 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва
  • 892 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Даўбенскі сельсавет у складзе Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Маладэчанскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну.

16 жніўня 1973 году сельсавет перайменаваны ў Бабровіцкі.

30 кастрычніка 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — пасёлак Першамайскі, вёскі Бабровічы, Банькава, Баркі, Бурнейкі, Вядзернікі, Галубы, Даўбені, Капусьціна, Носавічы, Палікшчына, Паморшчына, Пешкуры, Пруднікі, Прыбарныя, Саланая, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэзьзе, Яцкава-Пяскі, Яшкавічы — перададзены Валожынскаму сельсавету[1].

Літаратура

рэдагаваць