Бабровіцкае возера
Бабро́віцкае — возера ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Каля возера знаходзіцца вёска Бабровічы, горад Івацэвічы разьмешчаны за 30 км.
Возера
Бабровіцкае
Бабровіцкае | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Належыць да басэйну ракі Грыўды. Плошча возера — 9,47 км², даўжыня берагавой лініі — 14,4 км, максымальная глыбіня — 8,0 м, сярэдняя — 2,5 м. Асноўную плошчу займаюць глыбіні 02/04 м. Берагі нізкія, тарфяныя, парослыя хмызьняком. Тэрыторыя вадазбору — плоская нізіна, напалову пакрыта лясамі і хмызьнякамі, напалову балотамі і забалочанай тэрыторыяй. Канал Дзявяты злучае возера з ракой Грыўдай.
Возера багата рыбай (карасі, карпы, таўсталобік, лешч, шчупак, плотка, акунь). У 1970-я гады ў возера засялялі сярэбраных карасёў, белых карпаў, белых амураў і таўсталобікаў. Фітаплянктон прадстаўлены 89 відамі водарасьцяў (у асноўным зялёныя і сіне-зялёныя). Возера моцна зарастае.
Разам з Выганашчанскім возерам і навакольнай тэрыторыяй Бабровіцкае возера ўваходзіць у заказнік «Выганашчанскае» плошчай 43 тыс. га.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 49