Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада

беларуская палітычная партыя
(Перанакіравана з «БСДГ»)

Па́ртыя «Белару́ская сацыя́л-дэмакраты́чная Грамада́» — палітычная партыя Беларусі.

Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»
Лідэр партыі Станіслаў Шушкевіч
Дата заснаваньня 1991—1996, узноўленая ў 1998
Распушчаная 31 ліпеня 2023 году
Штаб-кватэра 220013, Менск, вул. Кульман, 4; тэл. 226-74-37
Саюзьнікі і блёкі «Народная кааліцыя 5+», БНФ, АГП, ПКБ
Ідэалёгія нацыянал-дэмакратыя, сацыял-дэмакратыя
Колькасьць 1271 (2002)[1]
Афіцыйны сайт hramada.by

Лідэрам партыі зьяўляецца Станіслаў Шушкевіч. Першы намесьнік старшыні БСДГ Віктар Сазонаў, старшыня Гарадзенскай філіі БСДГ. Кіруючы орган — Цэнтральная рада. З 1998 г. Анатоль Астапенка — намесьнік старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ). БСДГ знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

31 ліпеня 2023 году Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада была ліквідаваная Вярхоўным судом Беларусі[2].

Стварэньне гуманнага, дэмакратычнага грамадзтва на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасьці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сьцьвярджэньне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасьці і салідарнасьці[3].

У праграме БСДГ, прынятай на 2-м зьезьдзе ў 1999 годзе, адзначана, што БСДГ — партыя правацэнтрысцкага тыпу. Яна не прытрымліваецца ўсталяванага сярод сацыял-дэмакратычных партыяў прынцыпу дзяржаўнага рэгуляваньня эканомікай, выступае за шматукладную эканоміку і ў першую чаргу — рынкавую. Другой рысай БСДГ — таксама традыцыйная прыкмета «правага» ўхілу — зьяўляецца тое, што вялікая роля ў праграме адводзіцца нацыянальнаму адраджэньню і ўмацаваньню дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
  • 1991 — стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, старшынём абраны Міхась Ткачоў.
  • 2-3 сакавіка 1991 году ў Менску адбыўся Устаноўчы зьезд Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай грамады[4].
  • У 1992—1995 гг. лідэрам партыі быў Алег Трусаў.
  • 1996 — Аб’яднаньне з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Народнай згоды, стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) на чале з Мікалаем Статкевічам.
  • 1998 — Узнаўленьне Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады на чале з Станіславам Шушкевічам.
  • 15 лютага 1998 — устаноўчы зьезд прыняты Статут БСДГ.
  • 27 траўня 1998 — партыя зарэгістравана.
  • 18 красавіка 1999 — другі зьезд прыняў новую рэдакцыю статуту.
  • 30 жніўня 1999 — партыя прайшла перарэгістрацыю.
  • 2018 — Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ зьмяніў бізнэсмэн Сяргей Чэрачань, былы сябра Камуністычнай партыі Беларусі[5].
  • 2020 — Лідэр партыі Сяргей Чэрачань быў кандыдатам у прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць