Аўтаномны край Косава і Мятохія
Аўтаномны край Косава і Мятохія (па-сэрбску: Аутономна покрајина Косово и Метохија, скар. па-сэрбску: Космет, па-альбанску: Krahina Autonome e Kosovës dhe Metohis) — адзін з двух (разам з Ваяводзінай) аўтаномных краёў Сэрбіі.
Аўтаномны край Косава і Мятохія | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | аўтаномны край Сэрбіі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Прышціна |
Дата ўтварэньня | 28 верасьня 1990 |
Афіцыйныя мовы | сэрбская і альбанская мова |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+1, UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | RS-KM |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Спрэчны статус рэгіёну
рэдагавацьПазыцыя Сэрбіі
рэдагавацьПаводле сэрбскай Канстытуцыі, Аўтаномны край Косава і Мятохія — неад’емная частка тэрыторыі Сэрбіі са статусам шырокай аўтаноміі[1].
Сапраўднае становішча
рэдагавацьТэрыторыя кантралюецца дзяржавай Рэспубліка Косава[2]. Сэрбія не прызнае незалежнасьць Рэспублікі Косава.
Абгрунтаваньні пазыцый бакоў
рэдагавацьПазыцыя Сэрбіі
рэдагавацьДамаганьні сэрбаў на тэрыторыю Косава і Мятохіі заснаваны на прынцыпах гістарычнага права.
На гэтай тэрыторыі ў 1389 годзе адбылася бітва на Косавым полі, якая мела вялікае значэньне для фармаваньня самасьвядомасьці сэрбскага народу.
У XIV ст. на тэрыторыі Косава і Мятохіі знаходзіўся цэнтар сярэднявечнай сэрбскай дзяржавы. З XIII ст. і да 1767 году тут жа разьмяшчаўся і пасад Печскага патрыярху, які ў пэрыяд знаходжаньня Сэрбіі пад уладай Асманскай імпэрыі служыў галоўным цэнтрам сэрбскай культуры і нацыянальнага руху. У цяперашні час край мае шмат помнікаў праваслаўнай архітэктуры як сярэдніх стагоддзяў, так і новага часу.
Пазыцыя альбанцаў Рэспублікі Косава
рэдагавацьАльбанцы ў сваю чаргу настойваюць на перавазе этнічнага права, хоць таксама спрабуюць падвесьці пад свае дамаганьні гістарычную аснову.
З канца XVII ст. і да пачатку XVIII ст., значная колькасьць сэрбаў пакінула тэрыторыю Косава і на гэтыя землі пачалі перасяляцца альбанцы. Доля альбанскага насельніцтва паступова павялічвалася і да сярэдзіны XIX ст. перавысіла 50%.
У XVIII—XIX стагоддзях цэнтар сэрбскага нацыянальнага руху перамясьціўся ў Паўночную Сэрбію, дзе ў 1817 годзе было створана аўтаномнае, а з 1878 году — незалежнае Сэрбскае княства, у той час як Косава стала цэнтрам альбанскага нацыянальнага руху і ядром барацьбы альбанцаў за самакіраваньне і незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьПлошча аўтаномнага краю Косава і Мятохія — 10 939 км², што складае 12,4% ад агульнай тэрыторыі Сэрбіі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Сэрбія, Косава і Мятохія падзелена на 5 раёнаў: Косаўскі, Печскі, Прызрэнскі, Косаўска-Мітравіцкі і Косаўска-Памораўскі. У іх склад уваходзіць 1449 населеных пунктаў. Зь іх 26 зьяўляюцца населенымі пунктамі гарадзкога тыпу[3].
-
Косаўская акруга
-
Печская акруга
-
Прызрэнская акруга
-
Косаўска-Мітравіцкая акруга
-
Косасўка-Паморская акруга
Крыніцы
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Heike Krieger. The Kosovo Conflict and International Law: An Analytical Documentation 1974—1999. — Cambridge University Press, 2001. — 601 с — P. 13. — ISBN 0521800714.
- Robert Elsie. Historical Dictionary of Kosovo. — Scarecrow Press, 2010. — С. 65—66. — 452 с — ISBN 0810874830.