Гісторыя Альбаніі
Гісторыя Альбаніі.
Старажытнасьць
рэдагавацьРым забраў землі сучаснай Альбаніі (гістарычную Ілірыю) у ілірыйскіх плямёнаў у 1 ст. д.н. э.
Сярэднявечча
рэдагавацьУ раньнім Сярэднявеччы землі былі занятыя славянскімі плямёнамі.
У 1381 годзе туркі трапілі на землі Альбаніі і падтрымалі ў міжпляённай вайне род Тапія супраць роду Бальшэй. Альбанія ператварылася ў поле супрацьстаяньня вэнэцыянцаў і турак. Туркі называлі альбанцаў арнаўтамі. У 1385 годзе сэрбскія і альбанскія князі пацярпелі паразу ў бітве пры Саўры.
У сярэдзіне XV стагодзьдзя супраціў туркам ладзіў нацыянальны герой Скандэрбэг.
Напрыканцы 1571 году туркі цалкам выціснулі вэнэцыянцаў з тэрыторыі Альбаніі. Горны поўнач Альбаніі захаваў пэўную аўтаномію. Улада належала радзе старэйшын на чале з байрактарамі — Захавальнікамі Сьцягу. У Альбаніі паступова распаўсюджваецца іслам.
Новы час
рэдагавацьНезалежнасьць Альбаніі была абвешчана ў 1912. У 1912—1913 Австра-Вугоршчына, Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Расея і Францыя прызналі спачатку аўтаномію, а пасьля — незалежнасьць Альбаніі ад Турціі. Фактычна над Альбаніяй быў усталяваны пратэктарат гэтых шасьці краінаў, якія і вызначылі граніцы новай дзяржавы.
У 1914 годзе на кароткі час князям Альбаніі быў абвешчаны Вільгельм Від, хутка зрынуты падчас праітальянскага перавароту. Сутычкі італьянскіх зацікаўленасьцяў зь нямецкімі сталіся адной з прычынаў пераходу Італіі на бок Антанты.
У гады Першай сусьветнай вайны Альбанія ператварылася ў арэны баявых дзеяньняў. У красавіку 1915 году краіны Антанты і Італія падпісалі сакрэтную дамову, якая ліквідавала незалежнасьць Альбаніі. Яе тэрыторыя землі пад канец вайны былі акупаваныя італьянскім, сэрбскім і грэцкім войскамі.
21—31 студзеня 1920 году альбанскі Нацыянальны кангрэс ізноў абвясьціў незалежнасьць краіны са сталіцаю ў Тыране.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1925—1939 краінай кіраваў кароль Зог I.
Другая сусьветная вайна
рэдагавацьУ 1939 Альбанія была захопленая італьянскімі войскамі. У 1944 улада перайшла да камуністычных партызанаў.
Сучаснасьць
рэдагавацьПасьля 1945 сацыялістычная Альбанія ўваходзіла ў савецкі блёк, пасьля савецкіх палітычных рэформ у сярэдзіне 1950-х парвала сувязі з СССР (1960), моцна зблізілася з Кітаем, атрымлівала ад таго значную фінансавую дапамогу.
У 1974 кітайская дапамога была значна скарочана, у 1978 спынена, у тым ліку, з-за вострай крытыкі альбанскім камуністамі кітайскіх палітычных рэформ.
У 1970-х праводзіліся «чысткі» кіраўнічых кадраў.
Пасьля сьмерці Энвэра Хаджы (1985) пачалася пэўная лібэралізацыя. Напрыклад, грамадзянам быў дазволены выезд за мяжу (1990). Быў выбраны першы не-камуністычны прэзыдэнт пасьля 1945, Салі Берыша (1992).
У студзені 1997 на глебе публічных пратэстаў супраць масавых фінансавых махлярстваў адбыліся ўзброеныя сутычкі, запанавала анархія. У краіну быў уведзены міратворчы кантынгент войск ААН (7 тыс. чалавек, красавік — жнівень 1997).
У 1998 назіраўся масавы прыток уцекачоў ад грамадзянскай вайны ў Косаве.