Аўгу́ст Мэербэ́рг (па-нямецку: August Freiherr von Meyerberg; жнівень 1612 — 23 сакавіка 1688) — аўстрыйскі дыплямат.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Сылезіі. Сапраўднае прозьвішча фон Маерн, тытул барона Мэербэрга — з 1666 году. У 1661 годзе адпраўлены імпэратарам Леапольдам I амбасадарам у Масковію з мэтай садзейнічаць заключэньню міра з Рэччу Паспалітай (глядзіце Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў). На зваротным шляху правёў каля 9 месяцаў у ВКЛ (травень 1662 — люты 1663): праехаў па Дняпры ад Смаленску да Магілёва, адтуль празь Менск і Барысаў у Вільню. У 1663 годзе апублікаваў кнігу «Падарожжа ў Масковію» з апісаньнем свайго амбасадарства, падрабязным экскурсам у гісторыю Маскоўскай дзяржавы, у прыватнасьці, яе узаемаадносінаў з ВКЛ і Рэччу Паспалітай. Прывёў зьвесткі пра забойства гетмана Вінцэнта Гасеўскага, якое адбылося падчас побыту Мэербэрга ў Вільні, пра архітэктуру, побыт жыхароў і прыроду ваколіц Дуброўны, Воршы, Копысі, Шклова, Быхава, Магілёва, Барысава, Менску. Адзначаў, што пад Белай Русьсю ў Масковіі разумеюць «вобласьці паміж Прыпяцьцю, Дняпром і Дзьвіною, з гарадамі Hаваградкам, Менскам, Мсьціславам, Смаленскам, Віцебскам і Полацкам».

Літаратура

рэдагаваць
  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • (Бодянский О. М.) Путешествие в Московию барона Майеpбеpга // ЧОИДР. 1873. Кн. III, IV. 1874. Кн. I.
  • Аделунг Ф. Барон Мейерберг и путешествие его по России. СПб., 1827.
  • Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць