Ахмэд III
Ахмэд III (па-асманску: احمد ثالث) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1703 году да 1730 год. Сын султану Мэхмэда IV. Маці Ахмэда, Гюлнуш Султан, была этнічнай грэчанкай, і мела імя Эўмэнія Ворыя[4][5][6][7].
Ахмэд III | |
![]() | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 30 сьнежня 1673[1][2], Добрыч, Сылістра, Асманская імпэрыя |
Памёр | 1 ліпеня 1736[1][3] (62 гады), Тапкапы, Стамбул, Румэлія, Асманская імпэрыя |
Пахаваны | Стамбул |
Нашчадкі | Мустафа III, Абдул-Хамід I, Хатыджэ Султан, Эсма Султан, Юмю Гюлсюм Султан, Саліха Султан, Фатма Султан, Атыке Султан, Айшэ Султан, Зэйнэп Султан і Зюбэйдэ Султан |
Дынастыя | дынастыя Асманаў |
Сужэнец | Рабія Султан, Эмінэ Міхрышах Кадынэфэндзі, Айшэ Ханым Султан і Эмэтулах Кадын Эфэндзі |
Бацька | Мэхмэд IV |
Маці | Гюлнуш Султан |
Подпіс |
|
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзіўся ў горадзе Хачыёглу Пазарчык у рэгіёне Дабруджа. Узышоў на пасад у 1703 годзе, калі ягоны брат Мустафа II адрокся ад пасады[8]. Першыя дні панаваньня Ахмэда III прайшлі з намаганьнямі супакоіць янычараў, якія былі ў рэшце рэшт улагоджаныя. Аказваў падтрымку Крымскаму ханству ў ягоным супрацьстаяньні з расейскім войскам. У 1709 годзе даў прытулак швэдзкаму каралю Карлу XII, разьбітаму ў бітве пад Палтавай. Атрымаў перамогу ў расейска-турэцкае вайне, дзякуючы чаму Асманская імпэрыя атрымала кантроль над Азовам.
У 1720-я гады Асманская імпэрыя скарысталася смутай у Пэрсіі ў сувязі з уварваньнем туды аўганцаў і захапіла значныя тэрыторыі ў Заходнім Іране, але затым туркі трывалі паразу ад пэрсыдзкага шага Ашрафа. Чуткі аб гэтае паразе сталі падставай да паўстаньня насельніцтва Канстантынопалю, незадаволенага высокімі падаткамі і карупцыяй. Да гэтага паўстаньня далучыліся янычары, што прывяло да зьвяржэньня Ахмэда III.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д е Encyclopædia Britannica
- ^ а б в Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б в Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Freely, John (2001). «The Lost Messiah». Viking. — С. 132. — ISBN 0-670-88675-0.
- ^ Bromley, J. S. (1957). «The New Cambridge Modern History». University of California: University Press. — С. 554. — ISBN 0-521-22128-5.
- ^ Sardo, Eugenio Lo (1999). «Tra greci e turchi: fonti diplomatiche italiane sul Settecento ottomano». Consiglio nazionale delle ricerche. — С. 82. — ISBN 88-8080-014-0.
- ^ Baker, Anthony E; Freely, John (1993). «The Bosphorus». Redhouse Press. — С. 146. — ISBN 975-413-062-0.
- ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Ahmed III». Encyclopædia Britannica. 1 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 431.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ахмэд III — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ахмэд III. The Ottomans.(анг.)