Абдул-Хамід I

султан Асманскай імпэрыі

Абду́л-Хамі́д I (па-асманску: عبد الحميد اول‎) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1774 году па 1789 год.

Абдул-Хамід I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1725(1725-03-20)[1][2][3],
Памёр 7 красавіка 1789(1789-04-07)[4][1][2][…] (64 гады),
Пахаваны
Нашчадкі Мустафа IV, Махмуд II, Эсма Султан[d], Хібэтулах Султан[d] і Ayşe Athermelik Dürrüşehvar Hanım[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Бацька Ахмэд III
Маці Рабія Султан[d]
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 20 сакавіка 1725 году ў Канстантынопалі ў сям’і султана Ахмэда III і ягонай жонцы Рабіі Султан[5]. У дзяцінстве атрымаў пачатковую адукацыю, вывучаючы гісторыю і каліграфію[5].

У дзень сьмерці Мустафы III 21 студзеня 1774 году Абдул Хамід быў узьведзены на пасад з пышнай цырымоніяй, якая была праведзеная ў султанскім палацы. Абдул-Хамід імкнуўся рэфармаваць асманскае войска, запрашаючы замежных вайсковых спэцыялістаў у краіну, а таксама жадаў рэарганізаваць янычарскі корпус. Паводле сваёй натуры зьяўляўся вельмі рэлігійным і прытрымліваўся пацыфісцкіх поглядаў. Тым ня менш, праводзіў войны супраць Расеі і Аўстрыйскай імпэрыі, якія, аднак, не прынесьлі плёну імпэрыі. Былі страчаныя тэрыторыі, якія сёньня ёсьць часткай сучаснай Украіны.

  1. ^ а б в г д е Абдул-Гамид I (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 20.
  2. ^ а б в г д е Abdülhamit I // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ а б в Abdul Hamid I. // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. ^ а б в Абдуль-Гамидъ (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1835. — Т. 1. — С. 25.
  5. ^ а б Derman Sabancı (2002). «27. Osmanlı padişahı Sultan I. Abdülhamid'in eserleri». Islamic Manuscripts.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць