Атлетыку Мінэйру Бэлу-Арызонці

бразыльскі футбольны клюб з Бэлу-Арызонці
(Перанакіравана з «Атлетыка Мінэйра Бэлу-Арызонці»)

«Атлетыку Мінэйру» (па-партугальску: Clube Atlético Mineiro) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Бэлу-Арызонці. Клюб быў заснаваны ў 1908 годзе 22 студэнтамі, якія ставілі за мэту стварыць клюб для ўсіх. Не зважаючы на тое, што каманда была створана прастаўнікамі найвышэйшай клясы, клюб быў адчынены для ўсіх саслоўяў насельніцтва, такім чынам у хуткім часе «Атлетыку» стаў народным клюбам[2][3]. Талісманам клюба зьяўляецца певень, які асацыюецца з дружынай яшчэ з 1930-х гадоў. Менавіта, праз гэты факт адной зь мянушак клюбу ёсьць «пеўні». Звычайны хатні камплект формы дружыны складаецца з чорна-белых паласатых кашуляў з чорнымі шортамі і белымі шкарпэткамі. Акрамя футболу клюб мае дружыны ў іншых відах спорту. Клюб мае даўняе суперніцтва з клюбам з таго ж гораду «Крузэйру», матчы паміж імі маюць назву Клясыка Мінэйру. Таксама прыкметным ёсьць супрацьстаяньне клюбу «Фламэнгу». Клюб ёсьць адным з самых заможных у Бразыліі, уваходзячы ў першую дзясятку клюбаў гэтае паўднёваамэрыканскае краіны[4].

Атлетыку Мінэйру
Поўная назва Clube Atlético Mineiro
Заснаваны 25 сакавіка 1908
Горад Бэлу-Арызонці, Бразылія
Стадыён Індэпэндэнсія
Умяшчальнасьць: 23 018
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
atletico.com.br (парт.)

Дасягненьні

рэдагаваць
1971, 2021
2014, 2021
2022
1915, 1926, 1927, 1931, 1932, 1936, 1938, 1939, 1941, 1942,
1946, 1947, 1949, 1950, 1952, 1953, 1955, 1956, 1958, 1960,
1962, 1963, 1970, 1976, 1978, 1979, 1980, 1981, 1982, 1983,
1985, 1986, 1988, 1989, 1991, 1995, 1999, 2000, 2007, 2010,
2012, 2013, 2015, 2017, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024
2013
1992, 1997
2014
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Габрыел Дэлфім 2002
2   Аб Лянку Эванжэліста 1997
3   Аб Бруну Фушс (ар. ЦСКА) 1999
4   Аб Маўрысьё Лемас 1995
5   ПА Атавію 1994
6   ПА Густаву Скарпа 1994
7   Нап Жыванілду Халк 1986
8   Аб Хуніёр Алёнса 1993
9   Нап Дэйвэрсан 1991
10   Нап Паўліньню 2000
11   Нап Эдуарда Варгас 1989
13   Аб Гільермэ Арана (капітан) 1997
14   Нап Алан Кардэк 1989
15   ПА Матыяс Сарача 1998
16   Аб Ігар Рабэльлю 1995
17   ПА Ігар Гомэс 1999
18   ПА Фаўста Вэра 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Нап Бэрнард 1992
21   ПА Радрыга Батальля 1991
22   Бр Эвэрсан 1990
23   ПА Алян Франка 1998
25   Аб Марыяну Фільлю 1986
26   Аб Рэнса Саравія 1993
27   ПА Паўлу Вітар 2004
30   Нап Браіян Палясіяс 2002
31   Бр Матэўс Мэндэс 1999
32   Бр Габрыел Атыла 2003
33   ПА Робэрт Кансэйсан (ар. Атлетык) 2003
42   Нап Каду 2004
44   Аб Рубэнс Дыяс 2001
45   Нап Алісан Сантана 2005
47   Аб Ромулу 2004
50   Аб Вітар Габрыел 2006

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць