Ігар Гомэс

бразыльскі футбаліст

І́гар Сылвэ́йра Го́мэс (па-партугальску: Igor Silveira Gomes; нар. 17 сакавіка 1999 году) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Атлетыку Мінэйру». Праз свой стыль гульні гульца часта параўноўваюць з суайчыньнікам Кака, які таксама ёсьць гадаванцам моладзевай сыстэмы «Сан-Паўлу»[2].

Ігар Гомэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1999(1999-03-17)[1] (25 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыку Мінэйру
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2023
2023—
Сан-Паўлу
Атлетыку Мінэйру
128 (7)
42 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.

Біяграфія

рэдагаваць

У юнацтве выступаў у шэрагу нязначных футбольных клюбаў перш чым ва ўзросьце 14 гадоў далучыўся да акадэміі «Сан-Паўлу». У пачатку 2016 году футбаліст быў пераведзены ў клюбную дружыну да 17 гадоў, а ўжо ў канцы таго ж году быў пераведзены ў дружыну да 20 гадоў. У 2018 годзе ў складзе рэзэрвовай каманды стаў уладальнікам Кубка Бразыліі сярод моладзі да 20 гадоў[3][4]. 11 верасьня падоўжыў кантракт да 31 сакавіка 2023 году[5]. 26 верасьня 2018 году Ігар разам з шэрагам іншых маладых гульцоў быў пераведзены да табару асноўнай дружыны[6]. 26 лістапада адбыўся дэбют у прафэсійным футболе, калі атлет выйшаўшы на замену замест Фэліпэ Араруны ў нічыйным матчы супраць клюбу «Спорт», які скончыўся зь лікам 0:0[7]. Ужо ў сэзоне 2019 годзе гулец стаў часта зьяўляцца на пляцоўцы. 24 сакавіка 2019 году Гомэс двойчы забіў у пераможным матчу супраць «Ітуану», які скончыўся зь лікам 2:1. 6 студзеня 2023 году стаў футбалістам клюбу «Атлетыку Мінэйру», склаўшы чатырохгадовую ўгоду[8].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Сан-Паўлу»:

«Атлетыку Мінэйру»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць