Асьлік

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Асьліўка»)

Асьлі́к, Асьліўка, Восьлік — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 66 км. Плошча водазабору 413 км². Выдатак вады ў вусьці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Асьлік
лац. Aślik
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Саньнікі
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 66 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,6 м³/с
Плошча басэйну 413 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Круча і Шапялевічы.

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саньнікаў Круглянскага раёну, упадае ў Друць каля вёскі Асаўцу Бялыніцкага раёну. Паўночная частка водазабору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўнінах.

Даліна трапэцападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 42.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 42.