Асьвейскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Асьве́йскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Асьвея.

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Асьвейскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай вобласьці) з цэнтрам у мястэчку Асьвеі.

У 1958 годзе сельсавет скасаваны.

Сельсавет адноўлены ў складзе Дрысенскага раёну.

8 красавіка 2004 году са складу сельсавету былі выключаны сельскія населеныя пункты ў межах былога калгасу «Сьвітанак» (уключаны ў склад Каханавіцкага сельсавету) і ўключаны ў яго склад усе сельскія населеныя пункты скасаванага Сенькаўскага сельсавету[1].

27 чэрвеня 2008 году ліквідаваная вёска Баркова[2].

10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Асьвеіца, Буды, Валясы, Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Гаўрыліна, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Дубровы, Залучча, Ігналіна, Ізубрыца, Кабылінцы, Кастрова, Красова, Лісна, Любасна, Малашкава, Мыленкі, Поціна, Прошкі, Рагелева, Страдна, Сукалі, Царкоўна, Чапаеўскі, Чарнавокі — ліквідаванага Чапаеўскага сельсавету[3].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 8[4]

Літаратура

рэдагаваць