Асмот
Асмот (Ясмут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Асмот лац. Asmot | |
Asmot | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Aso + Mot |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ясмут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Асмот» |
Паходжаньне
рэдагавацьАсмот або Асмут (Asmot, Asmoth, Asmuot[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[3][4], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Osmoty (1744 год)[6]; Jasmutowną (13 кастрычніка 1783 году)[7].
Носьбіты
рэдагаваць- Майсей і Трафім Асмоты — жыхары маёнтку Цімкавічаў, якія ўпамінаюцца ў 1730 годзе[8]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 21.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 130.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ T, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 148.