Асабовічы
беларуская вёска
Асабо́вічы[2] (таксама — Асо́бавічы[2]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавету.
Асабовічы | |
трансьліт. Asabovičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Калавуравіцкі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 18 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225727 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°5′54″ пн. ш. 26°30′28″ у. д. / 52.09833° пн. ш. 26.50778° у. д.Каардынаты: 52°5′54″ пн. ш. 26°30′28″ у. д. / 52.09833° пн. ш. 26.50778° у. д. |
± Асабовічы |
Гісторыя
рэдагаваць- Каля 1520 г. — пінскі князь Фёдар Яраславіч са сваёй жонкай Аленай запісалі дворышча Піскалаўшчына ў Асабовічах Варварынскаму манастыру, пазьней вёска стала грэка-каталіцкай.
- XIX ст. — пасьля закрыцьця кляштара сядзіба Піскалаўшчына становіцца ўласнасьцю Качаноўскіх.
- Канец 1880-х гг. — у вёсцы было 9 двароў, пражывала 39 вяскоўцаў; дзейнічала капліца (адносіцца да прыходу ў вёсцы Кудрычы).
- Пачатак XX ст. — фальваркам валодалі дваране Канстанцін Рыгоравіч і Іван Іванавіч Качаноўскія (350 дзесяцін зямлі).
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 18 чалавек
- 1999 год — 58 чалавек
- 1998 год — 47 чалавек, 28 гаспадарак
Асобы
рэдагаваць- Антон Ятусевіч — прафэсар, доктар вэтэрынарных навук, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь
- Мікола Пракаповіч — паэт, у 1970 годзе працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў мясцовай школе
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918b0089353
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 230