Арцём Чалядзінскі
Арцём Чалядзінскі (нарадзіўся 29 сьнежня 1977 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Сёньня галоўны трэнэр сталічнага «Менску».
Арцём Чалядзінскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 сьнежня 1977[1][2][3] (46 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1998 | Дынама-Юні[d] | 59 (3) |
1999—2002 | Дынама Менск | 76 (4) |
2002—2003 | Сокал Саратаў[d] | 43 (1) |
2004—2008 | Мэталюрг Запарожжа | 111 (5) |
2009 | Табол | 10 (0) |
2010 | Нафтан | 32 (0) |
2011 | Шахцёр Салігорск | 9 (2) |
2012—2016 | Тарпэда-БелАЗ | 97 (8) |
2016 | Дынама Менск | 9 (1) |
2017 | Крумкачы | 22 (0) |
2021 | Узда | 0 (0) |
Зборныя | ||
1998—1999 | Беларусь (да 21) | 9 (0) |
2002—2007 | Беларусь | 7 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2021—2022 | Дынама Менск | |
2024— | Менск |
Кар’ера
рэдагавацьПачаў займацца футболам у веку 6 гадоў. Выхаванец менскай СДЮШАР «Дынама». Выступаў за менскае «Дынама» й саратаўскі «Сокал». У 2003 годзе перайшоў у «Мэталюрг» (Запарожжа), у камандзе некалькі гадоў выступаў як капітан. Расстаўся з запароскім клюбам з-за таго, што не сышоўся з кіраўніцтвам у фінансавых умовах падаўжэньня кантракту. Узімку 2009 году перайшоў у казаскі «Табол»[4], падпісаў кантракт па схеме «1+1». У сакавіку 2010 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан».
Узімку 2011 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. Разам з камандай дайшоў да фіналу Кубка чэмпіёнаў Садружнасьці 2011 году, тады «Шахцёр» прайграў азэрбайджанскаму «Інтэру» (0:0 асноўны час, 5:6 па пэнальці).
З 2012 году гулец клюбу «Тарпэда-БелАЗ», дзе быў капітанам каманды. У жодзінскай камандзе быў асноўным цэнтральным абаронцам і адным зь лідэраў дружыны. У 2013 годзе саступіў капітанства Дзьмітру Шчагрыковічу. У чэрвені 2014 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону 2014 году. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з жодзінцамі[6]. Сэзон 2015 году распачаў на лаўцы запасных, а са жніўня вярнуў месца ў асноўным складзе. У лютым 2016 году чарговы раз падоўжыў пагадненьне з аўтазаводцамі[7].
У жніўні 2016 году перайшоў у менскае «Дынама»[8]. У складзе «Дынама» быў асноўным цэнтральным абаронцам, у шэрагу матчаў быў капітанам каманды. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[9]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы»[10], дзе адразу апрануў капітанскую повязь. Пасьля сэзону 2017 году завяршыў кар’еру[11]. Тым ня менш, у траўні 2021 году ў якасьці аматара згуляў за другалігавую «Ўзду» ў адным матчы Кубка Беларусі.
Міжнародная
рэдагавацьГуляў за нацыянальную зборную Беларусі на працягу 2002—2007 гадоў.
Трэнэрства
рэдагавацьУ студзені 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля менскага «Дынама»[12], а ў ліпені таго ж году ачоліў каманду дублю[13]. Прывёў дынамаўцаў да перамогі ў чэмпіянаце дублёраў 2018 году з рэкорднай колькасьцю пунктаў, у 2020 годзе зноў перамог у чэмпіянаце дублёраў.
У чэрвені 2021 году, пасьля адстаўкі Леаніда Кучука, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра асноўнага складу менчукоў[14]. Прывёў каманду да бронзавых мэдалёў чэмпіянату Беларусі. У сьнежні 2021 году быў зацьверджаны на пасадзе галоўнага трэнэра дынамаўцаў[15]. У сэзоне 2022 году каманда доўгі час змагалася за чэмпіёнства, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на чацьвертае месца. У лістападзе 2022 году пакінуў пасаду, але застаўся на працы ў клюбе[16]. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі «Про»[17].
Працаваў у акадэміі «Дынама» да студзеня 2024 году[18], калі быў прызначаны галоўным трэнэрам «Менску»[19].
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 3 | |
Дынама Менск | 9 | 1 | ||
Крумкачы | 2017 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Artem Chelyadinski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Arcëm Čėljadzinski // FBref (мн.)
- ^ а б в ARTEM CHELYADINSKI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Челядинский стал игроком «Тобола». football.ua
- ^ Челядинский и Сокол стали игроками «Шахтёра». fcshakhter.by
- ^ Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Артем Челядинский продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Артем Челядинский подписал контракт с минским «Динамо» (рас.)
- ^ Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское "Динамо" (рас.)
- ^ «Крумкачы» объявили о подписании контракта с Артемом Челядинским (рас.)
- ^ 39-летний Челядинский завершит карьеру по окончании сезона (рас.)
- ^ Челядинский трудоустроился в минском "Динамо" (рас.)
- ^ Челядинский возглавит дубль минского «Динамо» (рас.)
- ^ Артем Челядинский назначен исполняющим обязанности главного тренера минского "Динамо" (рас.)
- ^ Артем Челядинский - главный тренер минского "Динамо". Уже без статуса и.о (рас.)
- ^ Минское "Динамо" объявило об уходе Челядинского с поста главного тренера (рас.)
- ^ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (рас.)
- ^ Чалядзінскі працягне трэнерскую кар’еру ў іншым клубе (бел.) Афіцыйны сайт мінскага «Дынама»
- ^ Челядинский принял "Минск" (рас.)