Артур Сарамаха

беларускі футбаліст

Арту́р Сарама́ха (нарадзіўся 6 чэрвеня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца сеніцкага клюбу «Ўраджайная».

Артур Сарамаха
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1998(1998-06-13)[1] (25 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ураджайная[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Дынама Менск 1 (0)
2018 Ашмяны-БДУФК 13 (1)
2019—2020 Арсэнал Койданаў 21 (3)
2020 Слонім-2017 25 (1)
2021—2022 Маладэчна-2018 28 (21)
2023—4 Ураджайная[d] 1 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 красавіка 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец менскага «Дынама», дзе першым трэнэрам гульца быў Генадзь Казючыц. Да асноўнай каманды менчукоў пачаў прыцягвацца ў 2015 годзе. Дэбютаваў у складзе «Дынама» 2 жніўня 2025 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў-СТІ», калі зьявіўся на пляцоўцы на 67-й хвіліне сустрэчы. У гэтым жа матчы адзначыўся голам. У Найвышэйшай лізе ўпершыню згуляў 8 лістапада таго ж году, калі зьявіўся ў матчы супраць «Гомлю».

У ліпені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Ашмяны-БДУФК» да канца сэзону[2]. У 2019 годзе прыяднаўся да койданаўскі «Арсэналу», дзе быў важным гульцом каманды ў Другой лізе[3]. Сэзон 2020 году адгуляў за першалігавы «Слонім-2017», хутка замацаваўшыся ў першай адзінаццатцы. У сакавіку 2021 году стаў футбалістам «Маладэчна-2018». Напачатку 2023 году прыяднаўся да сеніцкага клюбу «Ўраджайная».

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 1 0
Ашмяны-БДУФК 2018 Другая ліга 13 1

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць