Арнольд Сьмеяновіч
Арнольд Фёдаравіч Сьмеяновіч (12 жніўня 1938, Бранск, цяпер Расея - 2 студзеня 2021) — беларускі нэўрахірург.
Арнольд Сьмеяновіч | |
Нарадзіўся |
11 жніўня 1938 Бранск, Арлоўская вобласьць, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР |
---|---|
Памёр |
2 студзеня 2021 (82 гады) Менск, Беларусь |
Навуковая сфэра | мэдыцына |
Месца працы | Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі |
Альма-матэр | Менскі мэдычны інстытут (1960) |
Навуковая ступень | доктар мэдычных навук |
Навуковы кіраўнік | Яфрэм Злотнік |
Вядомы як | распрацоўнік поўнага мікрахірургічнага выдаленьня нэўрыномаў пераддзьвернасмоўжыкавай нэрвы |
Узнагароды і прэміі |
Доктар мэдычных навук (1982), прафэсар (1993), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998)[1] і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009).
ЖыцьцяпісРэдагаваць
У 1960 годзе скончыў Лячэбны факультэт Менскага мэдычнага інстытуту. Разьмеркаваўся на 3 гады ў Дрыбінскую лякарню (Магілёўская вобласьць). У 1963—1975 гадах працаваў нэўрахірургам у Менскай абласной клінічнай лякарні. У 1975 годзе прыйшоў працаваць у Беларускі навукова-дасьледчы інстытут (НДІ) нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыялёгіі, які ўзначальваў у 1998—2005 гадах. Напісаў навуковыя працы пра пухліны галаўнога мозгу (нэўрыному слыхавой нэрвы), анэўрызмы ссудзінаў галаўнога мозгу, астэахандроз хрыбетніка і траўмы пэрыфэрычных нэрваў[1]. У 2000 годзе дамогся, каб у Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі пачалі чытаць курс нэўрахірургіі для хірургаў і траўматолягаў, што дазволіла апошнім выконваць ў раённых лякарнях апэрацыі, зьвязаныя з траўмамі галавы і хрыбетніка[2].
Памёр ад каранавірусу 2 студзеня 2021 году[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Сьмеяновіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 54. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Сьвятлана Барысенка. «Сучасная беларуская нэўрахірургія адпавядае эўрапейскім стандартам» // Краіна здароўя. — 10 жніўня 2013. — № 7 (308). — С. 5.
- ^ Ад каранавірусу памёр вядомы беларускі нэўрахірург Арнольд Сьмеяновіч, Радыё Свабода, 2-01-2021
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |