Астэахандроз
Астэахандроз (па-старажытнагрэцку: ὀστέον + χόνδρος — косьць + храсток; народная назва — адкладаньне соляў[1]) — зьмярцьвеньне косьці праз спыненьне кровазабесьпячэньня, што выклікае боль у суставах.
Папярэджаньне
рэдагавацьДзеля прадухіленьня хваробы неабходныя:
- штодзённыя практыкаваньні, скіраваныя на ўмацаваньне цягліцаў;
- трыманьне сьпіны выпрастанай пры стаяньні і хаджэньні;
- выкарыстаньне апоры пры працяглым стаяньні;
- 10-хвілінная разьмінка на гадзіну сядзеньня;
- абцас абутка менш за 4 сантымэтры;
- ляжаньне і сон на цьвёрдым матрацы і нізкай падушцы з выпрастаным хрыбетнікам[2];
- пазьбяганьне пераахаладжэньня, скразьнякоў і паценьня ў халоднае надвор’е;
- уніканьне паленьня і ўжытку сьпірта;
- пазьбяганьне пераяданьня[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сьвятлана Барысенка, Натальля Карпенка Не на жарт сьпіну «скруціла». Што рабіць, каб адпусьціла // Зьвязда : Газэта. — 24 сьнежня 2003. — № 325-326. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сьвятлана Барысенка Сьпіна… адвальваецца // Зьвязда : Газэта. — 2 лютага 2013. — № 21 (27386). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вольга Кулінковіч Каб астэахандроз не сагнуў вас у абаранак // Краіна здароўя. — 22 студзеня 2011. — № 3 (239). — С. 5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАстэахандроз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |