Аркадзь Бабчанка
Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка (нар. 18 сакавіка 1977, Масква) — расейскі пісьменьнік, журналіст, вайсковы карэспандэнт, выдавец.
Аркадзь Бабчанка | |
Дата нараджэньня | 18 сакавіка 1977 (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, пісьменьнік, ваенны карэспандэнт |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1995 годзе прызваны ў армію, служыў на Паўночным Каўказе ў войсках сувязі, прымаў удзел у Першай расейска-чачэнскай вайне. Звольнены ў запас у 1997 годзе.
Скончыў юрыдычны факультэт Сучаснага гуманітарнага ўнівэрсытэту з дыплёмам бакалаўра юрыспрудэнцыі па міжнародным праве.
Пасьля пачатку другой чачэнскай вайны падпісаў кантракт з узброенымі сіламі Расейскай Фэдэрацыі і прымаў удзел у баявых дзеяньнях. Служыў сувязістам, пасьля ў мотастралковых войсках, пасьля камандзірам разьліку ў гранатамётным узводзе.
У 2000 годзе звольнены ў запас у званьні гвардыі старшыны.
У тым самым годзе заняўся журналістыкай. Быў карэспандэнтам «Новай газэты», пазьней — ваенным карэспандэнтам падчас вайны ў Паўднёвай Асэтыі ў 2008 годзе.
У сакавіку 2012 году супраць Бабчанкі была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 212 Крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі (заклікі да масавых беспарадкаў) у сувязі з публікацыяй запісу аб магчымай тактыцы мітынгоўцаў «за сумленныя выбары»[2].
Выдавец часопіса «Искусство войны»[3].
У 2017 годзе Бабчанка пакінуў Расею. У сьнежні 2016 году ён адмовіўся выказваць спачуваньні родным і блізкім загінулых пры крушэньні самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расеі над Чорным морам. Ён патлумачыў гэта тым, што ахвяры авіякатастрофы, якія накіроўваліся ў Сырыю, як выказаўся журналіст, «сьпявалі і скакалі ў падтрымку» расейскіх уладаў. Пасьля гэтага калумніст «Комсомольской правды» Анатоль Жыхароў заклікаў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да Бабчанкі, а дэпутат Дзярждумы Расеі Віталь Мілонаў прыгразіў журналісту пазбаўленьнем грамадзянства[4].
Жыў у Празе[5][6]. У ліпені 2017 году жыў у Ізраілі[7], са жніўня 2017 па травень 2018 году ў Кіеве[8][9].
З кастрычніка 2017 па травень 2018 году вёў праграму «Prime: Бабченко» на крымскататарскам тэлеканале ATR[10].
Інсцэнаваньне забойства
рэдагаваць29 траўня 2018 году знаёмыя і сваякі паведамілі, што пры ўваходзе ў яго кіеўскую кватэру ў Дняпроўскай раёне невядомыя выпусьцілі яму ў сьпіну некалькі куль, у той час як жонка Бабчанкі была ў ваннай[11][12]. Сам Бабчанка нібыта памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу. 30 траўня, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі, кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў аб тым, што Бабчанка жывы; па словах Грыцака, даведаўшыся пра падрыхтоўку забойства, супрацоўнікі СБУ арыштавалі меркаванага забойцу, а само забойства інсцэніравалі, каб выйсьці на таго, хто замаўляў злачынства[13]. І кілер і арганізатар — украінскія грамадзяне, якіх па словах СБУ завэрбавалі расейскія спэцслужбы. Сам Бабчанка таксама выступіў на гэтай прэс-канфэрэнцыі. Пазьней зьявіліся ролікі, затрыманьня арганізатара і відэа перадачы грошай[14][15].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖанаты, мае дачку[16].
Цытаты
рэдагавацьНагадаю, што Расейская Фэдэрацыя акупавала 20% тэрыторыі Грузіі, якія й дагэтуль акупаваныя. Расейская Фэдэрацыя акупавала і анэксавала Крым, акупавала Данецк. Я мяркую, што наступнай будзе Беларусь. Калі гэта атрымаецца, калі Расея далучыць, акупіруе, ці створыць нейкую хаўрусную дзяржаву з Беларусьсю, то тады вайна ў Эўропе становіцца практычна непазьбежнай. Пагэтаму, самае галоўнае, што зараз трэба зрабіць: сьветавая супольнасьць павінная зразумець, з кім яна мае справу, павінна дакладна ўяўляць, што сабой уяўляе пуцінская Расея.[17][18] | ||
Бібліяграфія
рэдагаваць- Алхан-Юрт. — Яуза, 2006. — 478 с. — ISBN 5-87849-190-7.
- Война. — Альпина нон-фикшн, 2015. — 351 с. — ISBN 978-5-91671-345-9.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #13255304X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Против журналиста Аркадия Бабченко возбуждено уголовное дело о призывах к массовым беспорядкам СОВА Праверана 2015-06-09 г.
- ^ Искусство войны с Аркадием Бабченко. Интернет-конференция, Беломорканал, 27.03.2010}}
- ^ У Кіеве застрэлілі вядомага расейскага журналіста, Радыё Свабода, 29-05-2018
- ^ Arkady Babchenko (2017-02-24) The 'unpatriotic' post on Facebook that meant I finally had to flee Russia. The Guardian. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Независимый журналист Аркадий Бабченко покинул Россию. Эхо Москвы (2017-02-21). Праверана 2017-02-22 г.
- ^ Бабченко послал подальше российских журналистов, подавших на него в суд. ReplyUa (2017-06-01).
- ^ Убийцы, оккупанты и узурпаторы. Обозреватель (2017-08-25).
- ^ Бабченко: «Открытое нападение Путина на Украину сейчас — один из наиболее вероятных сценариев». Гордон (2017-11-03).
- ^ 27.10.17 PRIME: Бабченко. ATR (2017-10-27).
- ^ У Кіеве забіты расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка Intex-press 29-03-2018
- ^ У Кіеве забіты расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка, жорсткі крытык Пуціна
- ^ Журналист Аркадий Бабченко жив. Его «убийство» оказалось спецоперацией СБУ, Intex-press 30-03-2018
- ^ Украинские спецслужбы показали видео задержания заказчика «убийства» журналиста Бабченко Intex-press 30-03-2018
- ^ СБУ: Бабчанка жывы, арганізатара замаху затрымалі, радыё Свабода, 30-05-2018
- ^ Про «пятый пункт» и пятую колонну. The New Times (2014-04-14).
- ^ Выступление Бабченко в Совете Европы // POLITua (video)
- ^ Геббельс аплодирует: Бабченко разгромил Россию в ПАСЕ obozrevatel.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАркадзь Бабчанка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў