Аргун (горад)
Аргу́н (па-чачэнску: Орга-ГІала, Устрада-ГІала) — места ў Чачэніі.
Аргун | |||||
Мячэт у Аргуне | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1819 | ||||
Горад з: | 1967 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Чачэнія | ||||
Плошча: | 52 км² | ||||
Вышыня: | 116 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 32 058 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 616,5 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 87147 | ||||
Паштовыя індэксы: | 366281—366287, 366310 | ||||
Нумарны знак: | 95 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°18′0″ пн. ш. 45°52′0″ у. д. / 43.3° пн. ш. 45.86667° у. д.Каардынаты: 43°18′0″ пн. ш. 45°52′0″ у. д. / 43.3° пн. ш. 45.86667° у. д. | ||||
Аргун | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://newargun.ru |
Насельніцтва — 32 058 чалавек. Празь места цячэ рака Аргун, якая ўпадае ў раку Сунжу, што ў сваю чаргу ўпадае ў раку Церак. Места знаходзіцца за 15 кілямэтраў ад места Грозны — сталіцы Чачэніі. Аргун дзеліцца на старое места — вёска й новае места. Мяжою для гэтага падзелу зьяляецца галоўная вуліца імя Кадырава. З Аргуну паходзіць чацьверты прэзыдэнт Ічкерыі Абдул-Халім Абусаламавіч Садулаеў.
Паходжаньне места Аргун
рэдагавацьПаводле паданьня на месцы места Аргун была вёска Ўстаргардай. Ад гэтай назвы ідзе сучасная чачэнская назва места Устрадо-ГІала. Аргун вельмі пацярпеў у часы першай і другой расейска-чачэнскіх войнаў.
Насельніцтва
рэдагавацьНарод | Колькасьць, чал. |
Памер ад усяго насельніцтва, % |
---|---|---|
чачэнцы | 29 323 | 99,32% |
расейцы | 66 | 0,22% |
кумыкі | 22 | 0,07% |
іншыя | 73 | 0,25% |
не прызналіся | 41 | 0,14% |
агулам | 29 525 | 100,00% |
Прамысловасьць
рэдагавацьСёньня Аргун мае цукровы завод, цеплаэлектрастанцыю, завод жалезабэтонных матар’ялаў, млын, зборачны завод аўтамабіляў.