Рэя (міталёгія)
тытаніда ў старагрэцкай міталёгіі
Рэя (па-старажытнагрэцку: Ῥέα) — у старажытнагрэцкай міталёгіі багіня, тытаніда, жонка й сястра тытана Кронаса.
Лічылася дачкой Урана й Геі. Паводле міта, Рэя нарадзіла Кронасу дачок і сыноў Гестыю, Дэмэтру, Гэру, Аіда, Пасэйдона й Зэўса.
Кронас, які баяўся страціць уладу над сьветам, паядаў сваіх дзяцей. Рэя шляхам падману выратавала й схавала ад яго Зэўса й Пасэйдона. У пэрыяд позьняй антычнасьці Рэю атаясамлівалі з фрыгійскай Вялікай маці багоў і называлі Кібэляй.
Літаратура
рэдагаваць- Рэя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5