Анто́ні Пато́цкі гербу Шэліга (па-польску: Antoni Potocki; псэўданімы Jerzy Grot і A. P. Ordyński; 17 верасьня 1867, Койданаў, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 кастрычніка 1939, Варшава) — польскі пісьменьнік і літаратурны крытык беларускага паходжаньня, брат Юзэфа Караля.

Антоні Патоцкі
Antoni Potocki
Род дзейнасьці пісьменьнік і літаратурны крытык
Дата нараджэньня 17 верасьня 1867
Месца нараджэньня Койданаў
Дата сьмерці 5 кастрычніка 1939 (72 гады)
Месца сьмерці Варшава
Месца пахаваньня
Занятак літаратурны крытык, публіцыст, гісторык літаратуры, мастацтвазнавец, пісьменьнік
Навуковая сфэра літаратурная крытыка[1], публіцыстыка[1], гісторыя літаратуры[d][1], мастацтвазнаўства[d][1] і творчае і прафэсійнае пісьмо[d][1]
Бацька Аляксандр Патоцкі[d]
Маці Касільда з Яблонскіх[d]
Узнагароды
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацькі — Аляксандар і Касыльда Патоцкія (у дзявоцтве Яблонская).

Вучыўся ў сярэдніх школах ў Менску і Варшаве, вышэйшую адукацыю атрымаў у 1894—1897 у парыскай Школе палітычных навук (па-француску: Ecole des Science Politiques). Калі ў Парыжы паўстала польскае артыстычна-літаратурнае кола, стаў ягоным сакратаром. Акрамя рэдактарскай і публіцыстычнай дзейнасьці выконваў розныя функцыі ў эмігранцкіх арганізацыях (Польска-францускі камітэт, Польскае артыстычна-літаратурнае таварыства, Таварыства сацыяльна-культурнай працы для польскае дыяспары ў Францыі. У 1904—1905 гг. выдаваў у Парыжы часопіс «Мастацтва».

У часе Першай сусьветнай вайны быў віцэ-прэзыдэнтам Польскага нацыянальнага зьвязку. У 1931 року быў камісарам польскага ўраду на сусьветнай выставе ў Парыжы. Перад пачаткам вайны вярнуўся ў Варшаву і пасяліўся ў Соймавым гатэлі. Памёр у Варшаве. У 1901 г. Э. Пашкоўскі напісаў аб Патоцкім аповесьць, дзе ён выведзены пад імем Юліка Блоцкага.

Творчасьць

рэдагаваць

Быў аўтарам папулярных брашураў: « Аб Яне Гутэнбергу і аб тым, як людзі навучыліся пісаць і друкавацца» (1899; 2-е выд., 1927), «Аб Крыштафу Калюмбу або аб тым, хто першым адкрыў Амэрыку» (1925).

Аўтар зборніку апавяданьняў «Martosia i my» (1899) і інш., крытычных артыкулаў.

Узнагароды

рэдагаваць

У 1925 року адзначаны Ордэнам Ганаровага легіёну.

У 1935 адзначаны Залатым акадэмічным лаўрам Польскай акадэміі літаратуры[2].

  1. ^ а б в г д Potocki, Antoni // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Rocznik Polskiej Akademii Literatury, Warszawa 1937, s. 255.

Літаратура

рэдагаваць
  • Родина Потоцкого Антона Александровича. // Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. Минск. 1986. С. 146—147.
  • Патоцкі Антон Аляксандравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 263.