Андрэй Шпунт

беларускі геральдыст

Андрэй Аркадзевіч Шпунт (нар. 1969, Менск) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2008). Сын вядомага беларускага рэстаўратара Аркадзя Шпунта.

Андрэй Шпунт
Дата нараджэньня 1969
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, архівіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (2008)
Бацька Аркадзь Шпунт

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў у 1997 годзе БДУ. У 1989—1994 гадах супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі. У 1996—1998 гадах супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі (генэалягічныя дасьледаваньні), у 1998—2000 гадах — вядучы спэцыяліст Дзяржкамархіву (геральдыка і генэалёгія)[1].

У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Пэрыядызацыя і клясыфікацыя гарадзкой геральдыкі Беларусі». Навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчага інстытуту Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый[1] па айчыннай ваеннай гісторыі і геральдыцы.

Аўтар зацьверджаных праектаў гербаў Маладэчна, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрску, Івянца[1] і інш.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць