Андрэй Лявончык (нарадзіўся 2 студзеня 1977, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[1].

Андрэй Лявончык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 студзеня 1977 (46 гадоў)
Менск, БССР
Рост 176 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1998
1999—2000
2001—2014
Дынама-Юні
Дынама Менск
Шахцёр
77 (12)
42 (9)
368 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Кар’ера Рэдагаваць

Андрэй пачаў займацца футболам у СДЮШАР «Дынама», дзе яго трэнэраваў Юры Пагальнікаў. У спартовай школе лічыўся адным з найлепшых выхаванцаў[2]. З 2005 году Лявончык увашоў у склад моладзевага клюбу менскага «Дынама» — «Дынама-Юні», за які правёў тры сэзоны. З 1998 па 2000 гады знаходзіўся ў складзе «Дынама», за якое дэбютаваў у 1999 годзе ў матчы супраць БАТЭ. У 2001 годзе перайшоў у табар салігорскага «Шахцёру», дзе стаў асноўным гульцом каманды й зь цягам часу капітанам.

У пачатку 2013 году Лявончык падоўжыў дамову з «Шахцёрам»[3]. У красавіку 2013 году гульня салігорскай каманды супраць мазырскай «Славіі», сталася 360-й для Андрэя ў рамках розыгрышаў Найвышэйшай лігі беларускага першынства[4].

Пасьля сэзону 2014 году завяршыў кар’еру і перайшоў на працу намесьніка дырэктара салігорскага «Шахцёру»[5]. З траўня 2018 году — дырэктар «Шахцёру»[6].

Узнагароды Рэдагаваць

«Шахцёр»:

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць