Андрэй Кім Тэйгон

карэйскі сьвятар, мучанік, каталіцкі сьвяты

Сьвяты Кім Тэйго́н Андрэа (хангыль: 김대건 안드레아, ханча: 金大建; 1821—1846), больш вядомы як сьвяты Андрэ́й Кім Тэйгон — першы каталіцкі сьвятар карэйскага паходжаньня і сьвяты заступнік Карэі.

Сьвяты Кім
Помнік сьвятому
Сьвяты Кім
Сьвяты
Сьвецкае імя Андрэй Кім Тэйгон
Нарадзіўся 21 жніўня 1821
Solmoe, Танджын, Карэя
Памёр 16 верасьня 1846
каля ракі Хан, Хансёнь, Часон
Шануецца каталіцтва
англіканства
Услаўлены Заступнік Карэі
Бэатыфікаваны 1925
Кананізаваны 6 траўня 1984 Янам Паўлам II
Галоўная сьвятыня Чолтусан, Сэул, Паўднёвая Карэя
Дзень памяці 16 верасьня[1]
20 верасьня (у рымскім календары, зь іншымі карэйскімі мучанікамі)
Патрон карэйскага сьвятарства
Атрыбуты ханбок, гат, крыж, чырвоная стула
Назва гэтага артыкулу — карэйскае імя; прозьвішчам тут зьяўляецца Кім.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Напрыканцы XVIII стагодзьдзя рыма-каталіцтва паступова пачало пранікаць у Карэю[2] дзякуючы міранам. У 1836 у Карэю ўпершыню прыбылі кансэкраваныя місіянэры з Парыскага таварыства замежных місіяў[3], якія тут ужо пабачылі практыкуючых карэйскіх каталікоў.

Кімавы бацькі належалі да янбанаў і перайшлі ў хрысьціянства, за што ягоны бацька пазьней быў закатаваны, бо ва ўсьцяж канфуцыянскай Карэі практыкаваньне іншых рэлігіяў было забароненае. Кім ахрысьціўся ў 15-гадовым веку і пайшоў на вучобу ў сэмінарыю партугальскай Макао. Пэўны час навучаўся таксама ў Лялямбоі, Бако, Булякан (Філіпіны), дзе ён таксама цяпер ушанаваны. Празь дзевяць гадоў (1844) ён быў высьвячаны на сьвятара ў Шанхаі францускім біскупам Жанам-Жазэфам-Жанам-Батыстам Фэролем. Пасьля гэтага Андрэй Кім вярнуўся ў Карэю, каб прапаведаваць і эвангелізаваць. За часам дынастыі Часон хрысьціяне тут перасьледаваліся і караліся сьмерцю. Каталікам даводзілася практыкаваць веру патаемна. Кім стаў адным зь некалькіх тысячаў хрысьціянаў, якія ў гэты час сталіся пакутнікамі за веру. У 1846 у 25-гадовым веку ён быў закатаваны і абезгалоўлены ля Сэулу на рацэ Хан. Вядомыя ягоныя апошнія словы:


  Гэта апошняя гадзіна майго жыцьця, слухайце мяне ўважліва: калі я падтрымліваў кантакты з замежнікамі, гэта было дзеля мае рэлігіі і майго Бога. Гэта дзеля Яго я паміраю. Маё бесьсьмяротнае жыцьцё на пачатковым пункце. Рабецеся хрысьціянамі, калі хочаце стацца шчасьлівымі пасьля сьмерці, бо Бог мае ў плянах вечнае пакараньне для тых, хто адмовіўся спазнаць Яго.  

The Fathers of the London Oratory, tr. // The New Glories of the Catholic Church. — London: Richardson and Son, 1859. — С. 118.

Фэроль, першы біскуп Карэі, перад уласнай сьмерцю ад зьняможаньня 3 лютага 1853 пажадаў быць пахаваным побач з Кімам: «Ніхто ня ведае, як мне было гаркотна страціць гэтага маладога мясцовага сьвятара. Я любіў яго так, як бацька любіць сына; мне ўцешна ведаць пра ягонае вечнае шчасьце»[4].

6 траўня 1984 року Папа Ян Павал II падчас наведваньня Карэі кананізаваў Кіма зь яшчэ 102 карэйскімі мучанікамі. Іхні памятны дзень адзначаецца 20 верасьня.

  1. ^ Martirologio (італ.). Ватыкан. Праверана 9 студзеня 2017 г.
  2. ^ Butler's Lives of the Saints / Michael Walsh, ed. — New York: HarperCollins Publishers, 1991. — С. 297.
  3. ^ The Liturgy of the Hours Supplement. — New York: Catholic Book Publishing Co., 1992. — С. 17–18.
  4. ^ The Fathers of the London Oratory, tr. // The New Glories of the Catholic Church. — London: Richardson and Son, 1859. — С. 118.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Андрэй Кім Тэйгонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў