Андрэй Жукавец
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Андрэй Жукавец (нарадзіўся 12 верасьня 1970) — беларускі прадпрымальнік, грамадзка-палітычны дзяяч, мэцэнат, праваабаронца.
Адукацыя
рэдагаваць- 1977—1987 навучаўся ў сярэдняй школе ў в. Прылукі (Менскі раён);
- 1987—1989 вучоба ў БДУ;
- 1989—1991 служба ў войску;
- 1991—1994 вучоба ў БДУ.
Бізнэс
рэдагавацьУ 1993 годзе заснаваў ТАА «Трэйс».
Грамадзка-палітычная дзейнасьць
рэдагавацьАд 1994 году выступаў фундатарам, фінансаваў будаўніцтва праваслаўнага храму ў гонар Іконы Божай Маці Менскай (прыход вялікамучаніка Георгія Пераможцы, г. Менск), фінансаваў аздараўленьне дзяцей-інвалідаў. Падтрымліваў матэрыяльна і тэхнічна ГА «Магілёўскі праваабарончы цэнтар», моладзевую камісію БНФ, Малады Фронт. На друкарскіх плошчах ТАА «Трэйс» выдавалася агітацыйная прадукцыя беларускіх партыяў і недзяржаўных арганізацыяў. Быў затрыманы ў часе Чарнобыльскага шляху-96 і асуджаны на 10 сутак арышту. Сябра Маладога Фронту. Пасьля затрыманьня на фірму «Трэйс» былі скіраваныя праверкі УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама і КДБ, была ўзбуджана крымінальная справа.
У сакавіку 1999 году вымушаны выехаць у Польшчу і папрасіць палітычны прытулак. Пасяліўся ў Беластоку, каб быць бліжэй да Беларусі. У 2001 быў адным з заснавальнікаў Зьвязу беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы. У 2002 годзе заснаваў інфармацыйна-аналітычны цэнтар «Беларусь-NATO». Арганізатар сустрэч беларускіх палітыкаў на працягу 2003—2005 гадоў з дэпутатамі Сэйму Польшчы і прэзыдэнтам Варшавы Лехам Качынскім. З моманту прыезду ў Польшчу займаўся праваабарончай дзейнасьцю: абаронай правоў чалавека ў Беларусі і дапамогай беларускім уцекачам ў Польшчы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Беластоцкі суд хоча выдаць палітуцекача ў Беларусь?(недаступная спасылка)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |