Анані Дзякаў

(Перанакіравана з «Ананій Дзякаў»)

Анані Іванавіч Дзякаў (1896; в. Багданаўка, цяпер Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — 1937; Менск, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч і пэдагог Беларусі. 4-ы рэктар БДУ (1934—1935).

Анані Дзякаў
Народны камісар асьветы Беларускай ССР
ліпень 1936 — 11 траўня 1937
Прэм’ер-міністар Мікалай Галадзед
Папярэднік Аляксандар Чарнушэвіч
Наступнік Аляксандар Варончанка
4-ы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
люты 1934 — верасень 1935
Папярэднік Іван Ермакоў
Наступнік Нічыпар Бладыка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1 кастрычніка 1896
вёска Багданаўка, Амсьціслаўскі павет, Магілёўская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр29 кастрычніка 1937
Менск, Беларуская ССР, СССР
ПартыяУсесаюзная камуністычная партыя (з 1918 г.)
АдукацыяІнстытут чырвонай прафэсуры(ru) (Масква, 1934)
Сужэнец жанаты
Дзеці двое
Бацька Іван Дзякаў

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў зь сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.

Удзельнічаў у 1-й сусьветнай вайне. За мужнасьць у баях атрымаў афіцэрскае званьне. У 1918 годзе ўступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 — намесьнік старшыні Амсьціслаўскага павятовага выканкаму. У 1924 годзе прызначаны намесьнікам старшыні (потым старшынём) Магілёўскага акруговага выканкаму.

У ліпені 1928 году накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў пры­значаны намесьнікам старшыні (пазьней старшынём) Віцебскага выканкаму. У 1930—1934 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафэсуры.

Зь лютага 1934 — намесьнік рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 году загадчык аддзелу ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асьветы БССР.

Арыштаваны 11 траўня 1937 году ў Менску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Ананія Дзякава прадугледжвалася «спальваць»[1]. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асьве­ты» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 году ва ўнутранай турме НКУС у Менску ў ходзе масавага расстрэлу. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 3 красавіка 1957. Асабовая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
Папярэднік
Іван Ермакоў
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1934—1935
Наступнік
Аляксей Кучынскі
  1. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.