Аліна Яноўская
Аліна Яноўская (16 красавіка 1923, Варшава — 13 лістапада 2017, Варшава) — польская акторка, удзельніца Варшаўскага паўстаньня.
Аліна Яноўская | ||||
Alina Janowska | ||||
![]() | ||||
Імя пры нараджэньні | Alina Maria Janowska | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 16 красавіка 1923 | |||
Месца нараджэньня | ![]() | |||
Дата сьмерці | 13 лістапада 2017 | |||
Месца сьмерці | ![]() | |||
Прычына сьмерці | хвароба Альцгаймэра | |||
Месца пахаваньня | Вайсковыя могілкі на Павонзках | |||
Грамадзянства | Польшча | |||
Занятак | акторка | |||
Гады дзейнасьці | 1947—2008 | |||
Дзеці | Michał Zabłocki[d] | |||
Узнагароды | | |||
IMDb | ID nm0417923 | |||
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзілася 16 красавіка 1923 году ў Варшаве ў сям’і буйных земляўласьнікаў. Бацька, па адукацыі інжынэр сельскай гаспадаркі, быў ад’ютантам генэрала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага. Маці, Марцэліна Рымкувічоўна, па адукацыі сьпявачка аперэты, адмовілася ад шматспадзеўнай кар’еры дзеля мужа і сям’і. Брат бацькі, Богдан Яноўскі, земляўласьнік маёнтку Яноўскіх у вёсцы Паляны-2 каля Вішнева, быў расстраляны бальшавікамі ў Харкаве (1940, частка катынскага масакару). Яна ў 1939 годзе ўцякла з Крэсаў да Варшавы. У 1942 годзе была арыштавана і зьняволена ў вязьніцы Сэрбія ў Варшаве. У Варшаўскім паўстаньні зь першага да апошняга дня (батальён «Кіліньскі»). Памерла 13 лістапада 2017 году ў Варшаве.
Выбраная фільмаграфіяРэдагаваць
- Złotopolscy (1997—2008),
- Podróż za jeden uśmiech (1971),
- Wojna domowa (1965),
- Zakazane piosenki (1947).
УзнагародыРэдагаваць
- Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы (2001)[1]
- Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы (1995)[2]
КрыніцыРэдагаваць
БібліяграфіяРэдагаваць
- Dariusz Michalski, Jam jest Alina czyli Janowska Story, Prószyński i S-ka, Warszawa 2007, ISBN 978-83-7469-597-8.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аліна Яноўская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў