Алімпійскія багі
Алімпійскія багі (алімпійцы) у старажытнагрэцкай міталёгіі — багі трэцяга пакаленьня (пасьля спрадвечных багоў і тытанаў — багоў першага і другога пакаленьняў), найвышэйшыя істоты, якія насяляюць гару Алімп.
Сьпіс алімпійцаў
рэдагавацьТрадыцыйна ў лік алімпійскіх уваходзіла дванаццаць багоў. Сьпісы алімпійцаў не заўжды супадаюць.
Клясычны сьпіс
рэдагавацьГрэцкае імя | Рымскае імя | Статуя | Прызначэньне | Пакаленьне |
---|---|---|---|---|
Зэўс | Юпітэр | Галоўны з багоў-алімпійцаў; уладар неба і грому. Малодшы сын тытанаў Кронаса і Рэі. Сымбалі — маланка і арол. | Першае | |
Гэра | Юна | Каралева багоў, багіня шлюбу і мацярынства. Сымбалі — паўлін і карова. Дачка Кронаса і Рэі. Жонка і сястра Зэўса. | Першае | |
Пасэйдон | Нэптун | Бог мораў; бог мораў, землятрусаў і коней. Сымбалі — гіпакампус і трызубец. Сын Кронаса і Рэі. Брат Зэўса і Аіда. | Першае | |
Дэмэтра | Цэрэра | Багіня ўрадлівасьці, земляробства, прыроды і пораў году. Дачка Кронаса і Рэі. Сястра Зэўса. | Першае | |
Аід | Плютон | Бог падземнага царства мёртвых. Сымбалі — шлем цёмры, чэрап. Сын Кронаса і Рэі. Брат Зэўса і Пасэйдона. | Першае | |
Гестыя | Вэста | Багіня дому і хатняга агменю. Дачка Кронаса і Рэі, сястра Зэўса. | Першае | |
Афрадыта | Вэнэра | Багіня каханьня і прыгажосьці. Дачка Зэўса і Дыёны, у іншых традыцыях Урана. Сярод сымбаляў — голуб. | Другое (або перадпершае — пакаленьне тытанаў) | |
Апалён | Апалён | Бог сьвятла, бог-лекар, бог музыкі, паэзіі, навук і мастацтваў. Яго сястра-блізьнюк Артэміда. Сын Зэўса і Леты. | Другое | |
Арэс | Марс | Бог вайны. Сымбалі — дзік і дзіда. Сын Зэўса і Геры. | Другое | |
Артэміда | Дыяна | Цнатлівая багіня паляваньня і Месяца. Сярод сымбаляў — алень і лук. Сястра-блізьнюк Апалёна, дачка Зэўса і Леты. | Другое | |
Атэна | Мінэрва | Цнатлівая багіня мудрасьці, рамёстваў і вайсковай стратэгіі. Сярод сымбаляў — аліўкавае дрэва і сава. Дачка Зэўса і, у некаторых традыцыях, Мэтыды. | Другое | |
Дыёніс | Бахус | Бог віна, весялосьці і радасьці. Сярод сымбаляў — вінаградная лаза. Сын Зэўса і сьмяротнай Сэмэлы. | Другое | |
Гэфэст | Вулькан | Каваль багоў; бог агню і кавальства. Сын Зэўса і Геры, або ў іншыя традыцыях, выключна Геры. | Другое | |
Гэрмэс | Мэркурый | Вястун багоў; бог гандлю і злодзееў. Сярод сымбаляў кадуцэй. Сын Зэўса і німфы Маі. | Другое |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАлімпійскія багі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў