Уран (міталёгія)
бог старагрэцкай міталёгіі
Ура́н (па-грэцку: Ούρανός — неба) — у старажытнагрэцкай міталёгіі бог нябёсаў, муж Геі (Зямлі), бацька тытанаў, цыклопаў і старукіх веліканаў.
Уран увасабляў нябёсы як касмаганічную зьяву, жыцьцядайны пачатак, крыніцу цяпла й вільгаці, ад якіх абуджаюцца стваральныя сілы зямлі.
Згодна зь мітам, Уран не дазваляў сваім дзецям бачыць сьвятло й хаваў іх пад зямлёю. Гея падбухторыла дзяцей супроць яго, і малодшы з тытанаў, Кронас, вылегчаў Урана сярпом. Кроплі крыві Ўрана ўпалі на зямлю, і ад іх пайшлі Эрыніі й Гіганты, адрэзаны чэляс упаў у мора, і зь пены, што ўтварылася, паўстала Афрадыта.