Аляксей Халецкі

беларускі хакеіст

Аляксе́й Хале́цкі (нарадзіўся 19 чэрвеня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. У часы гульнявой кар’еры выконкаў фунцыі абаронцы.

Аляксей Халецкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1984(1984-06-19)[1] (40 гадоў)
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004 Энэргетык-БДУ 7 (0)
2005—2007 БАТЭ 36 (2)
2008 Тарпэда-БелАЗ 13 (0)
2008 Белшына 25 (2)
2010 Віцебск 12 (0)
2010 Машал[d] 9 (0)
2011—2012 Белшына 32 (2)
2013 Віцебск 12 (3)
2013 Слуцак 10 (1)
2014 Мікашэвічы 28 (3)
2015—2016 Гарадзея 32 (0)
Зборныя
2004 Беларусь (да 21) 1 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскай футбольнай школы. Доўгі час гуляў у структуры БАТЭ, але ня здолеў замацавацца ў першым складзе. Пазьней выступаў за розныя беларускія клюбы, а таксама гуляў ва Ўзбэкістане. У студзені 2011 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». Большую частку сэзону 2012 прапусьціў праз траўмы. У красавіку 2013 году перайшоў у «Віцебск», але ў жніўні 2013 году пакінуў віцебскі клюб і стаў гульцом «Слуцка»[2]. Дапамог слуцкаму клюбу атрымаць перамогу ў Першай лізе.

У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[3]. У якасьці асноўнага абаронцы прывёў мікашэвіцкі клюб да перамогі ў Першай лізе 2014 году. У лютым 2015 году перайшоў у «Гарадзею»[4]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з клюбам на наступны сэзон[5], але на полі ў сэзоне 2016 зьяўляўся рэдка. Па сэзоне завяршыў кар’еру.

Трэнэрская

рэдагаваць

У студзені 2017 году перайшоў на трэнэрскую працу ў «Гарадзеі»[6]. Заставаўся трэнэрам каманды да студзеня 2021 году, калі разам з усім трэнэрскім штабам пакінуў клюб[7], а неўзабаве «Гарадзея» спыніла існаваньне. Пазьней пачаў працаваць зь дзіцячымі камандамі ў Польшчы[8].

Дасягненні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2016 Найвышэйшая ліга 6 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць