Аляксейкі (Берасьцейская вобласьць)
Аляксе́йкі[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Стайкаўскага сельсавету. На поўначы вёскі праходзіць аўтастрада Р44.
Аляксейкі | |
трансьліт. Aliaksiejki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Стайкаўскі |
Насельніцтва: | 95 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225253 |
СААТА: | 1234880001 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′40.325″ пн. ш. 25°15′33.869″ у. д. / 52.72786806° пн. ш. 25.25940806° у. д.Каардынаты: 52°43′40.325″ пн. ш. 25°15′33.869″ у. д. / 52.72786806° пн. ш. 25.25940806° у. д. |
± Аляксейкі |
Гісторыя
рэдагавацьПершае ўпамінаньне вёскі датуецца 1559 годам. Ян Віктарын, судзьдзя Слонімскі, трымальнік івацэвіцкага двара, скардзіцца маршалку Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) Рыгору Валовічу на тое, што «1559 року, месяца ноябра 24 дня, в пятницу, пан Лев Борысович Обрезцов[a] нет ведома для которое прычины, з многими слугами и подданными своими наехавши мцно кгвалтом на власный кгрунт именья его милости Ивачевского, на поля, на дубровы, на сеножати за селом Олисиевцы, отъехал на колько десят бочок поля, а сеножатей также на колько стирт сена, и тем дубровы и лесов не мало, копцы давные разметать и грани з сосон и з дубов вырубати а стену ново положити и копцы покопати казал».
Празь сем гадоў, у 1566 годзе, падобная межавая спрэчка зноў узьнікла паміж падданымі новага ўладальніка Івацэвіцкага маёнтку Яна Юр’евіча Багуматкі «села его Олисеевич» і людзьмі бялавіцкімі Васіля Тышкевіча. Яшчэ колькі раз у адной форме «села Ивацевичского Олисеевичы».
У 1886 годзе ў вёсцы 8 двароў, жыхароў — 184, царкоўна-прыходзкая школа[2]. У 1892 годзе Аляксееўская народная вучэльня, 83 хлопчыкі, настаўнік Восіп Паўлавіч Кацэвіч, закончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю; настаўнік закона Божага, сьвятар мясцовай царквы Аляксей Асялынскі, закончыў Цьвярскую духоўную сэмінарыю[3]. у 1905 годзе: Аляксееўскае народная вучэльня, 48 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, настаўнік Макавельскі, закончыў Гарадзенскую гімназію, гадавы аклад — 260 р.; настаўнік закона Божага, сьвятар Вядзельскі Аляксей Фаміч, з акладам у 40 рублёў[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 95 чалавек
- 1999 год — 121 чалавек
Заўвагі
рэдагаваць- ^ уладальнік маёнтку Гошчава
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 158
- ^ Важнейшие селения Европейской России. 1886, Санкт-Петербург, ст.77
- ^ Памятная книжка Гродненской дирекции народных училищ. Гродно, 1892
- ^ Памятная книжка Гродненской дирекции народных училищ. Гродно, 1905 г
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аляксейкі — Алексейки, Край Івацэвіцкі