Аляксандар Сахачэўскі
Алякса́ндар Сахачэ́ўскі, сапраўднае імя Лейб Сондэр (3 траўня 1843, м. Ілаў, Сахачэўскі павет, Мазавецкае ваяводзтва, Царства Польскае — 15 чэрвеня 1923, Бедэрмансдорф каля Вены) — польскі мастак жыдоўскага паходжаньня, прадстаўнік «рамантызму».
Аляксандар Сахачэўскі | |
Дата нараджэньня | 3 траўня 1843[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 чэрвеня 1923[1] (80 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьВучыўся ў Варшаўскай школе рабінаў. З 1860 году ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве пад кіраўніцтвам праф. Язэпа Зіммлера. Быў арыштаваны восеньню 1862 году на хвалі арыштаў пасьля замаху на Аляксандра Веляпольскага, быў вязьнем Варшаўскай цытадэлі. Быў асуджаны пасьля выбуху паўстаньня 1863—1864 гадоў на 20 гадоў катаргі ў Сыбіры. Пасьля вяртаньня з ссылкі царскі ўрад забараніў яму вярнуцца ў Царства Польскае, ён быў вымушаны пасяліцца ў Львове. Пазьней жыў у Мюнхэне і Брусэлі, дзе стварыў цыкль дакумэнтальных малюнкаў, сьведчаньняў аб дэпартацыі паўстанцаў на месца адбыцьця пакараньня, побыт катаржан. Сярод самых вядомых — Разьвітаньне з Эўропай (1894). Малюнак мае сымбалічнае значэньне, ушаноўвае памяць шэрагу вядомых рэпрасаваных паўстанцаў, у тым ліку і самога сябе — мужчына, які паклаў руку на слуп. З 1903 жыў у Вене.
У 1913 годзе падчас сьвяткаваньня 50-гадовай гадавіны паўстаньня 1863—1864 гадоў выставіў свае працы ў Львоўскай мескай адміністрацыі. Выстава выклікала сэнсацыю ў публікі. Мастак пагадзіўся перадаць свае працы Львоўскай мескай адміністрацыі ў абмен на пажыцьцёвую рэнту.
У 1956 годзе Міністэрства культуры СССР перадала Польшчы калекцыю прац Аляксандра Сахачэўскага. На сотую гадавіну пачатку паўстаньня 1863—1864 гадоў (1963) калекцыя была выстаўлена ў музэі X павільёна Варшаўскай цытадэлі (у пастаяннай экспазыцыі).
-
Бітва палякаў з расейскай арміяй у 1863 годзе
-
Разьвітаньне з Эўропай (1894)
Літаратура
рэдагаваць- Helena Boczek: Aleksander Sochaczewski 1843—1923 — malarz syberyjskiej katorgi : życie, twórczość i dzieje kolekcji. Beata Meller. Warszawa: Muzeum Historyczne m. st. Warszawy : Muzeum Niepodległości, 1993. — ISBN 83-900-7271-8. — 119 s.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАляксандар Сахачэўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Историческая энциклопедия Сибири (рас.) / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4