Аляксандар Раеўскі
Алякса́ндар Рае́ўскі (нарадзіўся 19 чэрвеня 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Сёньня працуе трэнэрам дублюючай дружыны мазырскай «Славіі».
Аляксандар Раеўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006 | → Горкі | 15 (1) |
2007—2009 | Дняпро Магілёў | 12 (0) |
2010—2012 | Славія Мазыр | 57 (3) |
2013 | Хімік | 21 (3) |
2014—2021 | Славія Мазыр | 153 (8) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», але хутка апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпра». У магілёўскім клюбе гуляў за дубль, часам прыцягваючыся таксама да гульняў асноўнай каманды. У 2009 годзе перайшоў у «Славію», якая на той момант выступала ў Першай лізе, і праз два гады дапамог ёй перамагчы ў гэтым турніры.
Сэзон 2012 году распачаў у Найвышэйшай лізе ў складзе «Славіі», але ўлетку пакінуў клюб. У другой палове 2012 году заставаўся бяз клюбу, а ў сэзоне 2013 году пачаў гульцом шацілавіцкага «Хіміка». Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» зноў апынулася ў Першай лізе, і Аляксандар чарговы раз далучыўся да мазырскага клюбу. У сэзоне 2014 году забіў 5 галоў за «Славію», чым другі раз дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У Найвышэйшай лізе Раеўскі пачаў пераважна выходзіць на замену, а ў сэзоне 2016 году ўжо быў футбалістам пачатковага складу, тады ж пачаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасьці абаронцы. У сэзоне 2017 году быў асноўным апорным паўабаронцам мазырчукоў, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. На наступны год дапамог мазырчукам перамагчы ў другім дывізіёне і вярнуцца ў эліту.
У 2019—2020 гадах зьяўляўся на полі нерэгулярна, шмат прапускаў матчаў праз траўмы. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з мазырскім клюбам[2]. У першай палове 2021 году пераважна выходзіў у першай адзінаццатцы, але зь лета зноў пераважна выходзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Славію»[3] і завяршыў прафэсійную кар’еру.
Трэнэрская
рэдагавацьЗ 2022 году працаваў у «Славіі» дзіцячым трэнэрам, а ў пачатку 2023 году быў прызначаны галоўным трэнэрам дублюючага складу[4], дзе працаваў да сканчэньня 2023 году. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі Б[5].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 17 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 25 | 2 | |
2018 | Першая ліга | 19 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandr Raevskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ "Славия" продлила контракты с Жуком, Чухлеем и Раевским (рас.)
- ^ "Славия" рассталась с Раевским (рас.)
- ^ Все действующие лица нового чемпионата. Заявки команд высшей лиги сезона-2023 (рас.)
- ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце мазырскай «Славіі» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)